У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку дамоў-змеек.

Будынак будзе аднапавярховым. Агульная плошча новага гандлёвага цэнтра складзе 1, 9 тыс. кв. м.

Унутры плануецца вялікая гандлёвая зала плошчай у 933 кв. м і дзевяць невялікіх крамаў і сэрвісных аб’ектаў па перыметры. Будзе таксама прыбіральня для наведвальнікаў, дапаможныя памяшканні і санвузел для супрацоўнікаў.

Забудоўшчыкам гандлёвага цэнтра выступае «Гроднажылбуд». Кошт за квадратны метр складзе 3290 руб.

У канцы 2023 года побач з месцам будаўніцтва, насупраць інтэрнатаў недалёка ад скрыжавання вуліц Лідскай і Белуша адкрылі дыскаўнтар «Спутник». Ён належыць уласнікам сеткі «Светофор». У краме прадаюцца прадукты і гаспадарчыя тавары.

Чытайце таксама: Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне