Прастору вырашылі пашырыць з-за вялікага попыту. Чарга на наведванне студыі стала фармавацца на два-тры тыдні наперад.
«Цяпер у вас ёсць магчымасць выбару прасторы і яшчэ большая колькасць дат для правядзення майстар-класаў па маляванні, вашых мерапрыемстваў, дзён нараджэнняў і арт-спатканняў», — напісана ў Instagram студыі.
Новая прастора занаваная на асноўную частку і на невялікі пярэдні пакой з вешалкамі. На адной са сцен выкананы роспіс. У самой студыі ёсць вялікі стол для майстар-класаў і крэслы з сінім аздабленнем, над сталом — абажур ручной працы гродзенскай майстрыхі. У колер аздаблення афарбаваны медыцынская шафа 1971 гады вытворчасці, якую спачатку выкупіла фотастудыя, а зараз — «Аранжарэя».
Чытайце таксама: Дзе ў Гродне памаляваць дзецям і дарослым — падборка арт-прастораў
«Аранжарэя»: не толькі майстар класы па маляванні, але і арт-спатканні, дзявочнікі і дні нараджэння
Студыя размешчана па вуліцы Замкавай, 4, у Доме быту. Заснавала студыю мастачка і выкладчыца Анастасія Ванюкевіч. У творчай майстэрні праходзяць майстар-класы па маляванні.
Мяркуючы па Instagram «Аранжарэі», гродзенцы і гродзенкі любяць арганізоўваць там невялікія дзявочнікі, дні нараджэння, арт-спатканні і фотасесіі. Таксама ўладальнікі могуць правесці выязныя майстар-класы і заняткі для дзяцей. Наведванне майстар-класа каштуе 45 рублёў, можна набыць падарункавы сертыфікат.