Гродзенскі бар “Гараж” пераязджае на вуліцу 1 Мая. Яго плануюць адкрыць у будынку фабрыкі “Элод”. Адпаведную шыльду размясцілі на ўваходзе ў памяшканне.

Дзе спачатку працаваў бар “Гараж”

Бар “Гараж” адкрылі ў снежні 2021 года. Ён размяшчаўся на вуліцы Вялікая Альшанка, 1. Уладальнікі ўстановы пазіцыянуюць яго як “першы бар у мікрараёне Альшанка”. Там праводзілі дыскатэкі, святочныя вечарыны да Новага года, 14 лютага, 8 сакавіка, Хэлоўіна, а таксама рэтра-дыскатэкі. Акрамя гэтага, там можна было паспяваць у караоке. Зараз у шапцы профілю ў Instagram напісана, што бар часова не працуе. Апошні пост на старонцы бара апублікавалі ў красавіку 2023 года. 

Што яшчэ знаходзіцца па гэтым адрасе

У будынку на вуліцы 1 Мая, 7 раней размяшчалася фабрыка “Элод”, на якой шылі адзенне. Зараз там вытворчасць пальчатак фабрыкі “Акцэнт”. Сёння там размяшчаюцца фотастудыі LUNA і Estetika, трэнажорная зала “Павуціна”, крамы “Светофор” і FixPrice і школа вокала Voice On. Таксама ў будынку здаюць у арэнду памяшканні для офісаў.