Гродзенскага рыэлтара затрымалі за каментары ў Telegram-каналах і адпраўку інфармацыі ў чат-боты «Беларусі галаўнога мозгу» і Nexta. Відэа з ім апублікаваў мясцовы Telegram-каналаў сілавікоў. «Медыязона» апазнала ў затрыманым Рамана Смірнова, дырэктара «Гродзенскага агенцтва нерухомасці».

На камеру мужчына гаворыць, што яго ўжо затрымлівалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Па якім артыкуле затрыманы мужчына і дзе зараз знаходзіцца, невядома.

У затрыманні Смірнова ўдзельнічалі байцы атрада спецыяльнага прызначэння «Тайфун». Атрад стварылі ў Гродне ў траўні 2023 года для «барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі,
незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі, а таксама для ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы».