У мікрараёне Зарыца-1 можа з’явіцца фудтрак. Яго плануюць паставіць побач з крамай “Родны кут” на вуліцы Гожскай, 3. Пляцоўку плошчай 12 кв.м. выставілі на аўкцыён.

Аўкцыён на права арэнды пляцоўкі на тры гады адбудзецца 23 красавіка 2024 года ў будынку Гродзенскага гарвыканкама. Першапачатковая цана – 50 рублёў 76 капеек.
Пераможца аўкцыёну павінен будзе прадставіць эскіз знешняга выгляду фудтрака ва Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. Побач нельга будзе ўсталёўваць тэнтавыя павільёны, размяшчаць лядоўню альбо рэкламныя штэндары, а таксама выкарыстоўваць рытуальную атрыбутыку пры дэкаратыўным афармленні фудтрака.
Цэны пляцовак пад фудтракі даходзілі да $ 6000
У красавіку 2019 года Гродзенскі гарвыканкам выставіў чатыры ўчасткі пад рухомы гандаль. Пляцоўкі размяшчаліся ў цэнтры горада. Права арэнды адной з іх – каля плошчы Савецкай – прадалі з аўкцыёна за 12 200 рублёў (на той момант – $ 6000). Там паставілі фудтрак-кавярню “Wake cup”. Яна дагэтуль стаіць там жа, толькі ўжо пад назвай “Желтый”.
Права арэнды іншай пляцоўкі – на платнай паркоўцы па вуліцы Віленскай – прадалі тады зf 4000 рублёў. На ёй размясціўся фудтрак “Пан Картофан”.


