Яшчэ адну гродзенку судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Палітвязню Дзянісу Івашыну перадаюць лісты толькі ад сваякоў. Гродзенскую краму сувеніраў прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 18 па 24 сакавіка.
Аб 27 судовых рашэннях за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Гродне, Карэлічах, Ашмянах, Іўі, Навагрудку. Судзілі двух беларусаў з інваліднасцю.
Аляксандр Піскуноў з Гродна прызнаны палітзняволеным. Яго прысудзілі да пазбаўлення волі.
Чыж Сяргей Алегавіч і Чыж Таццяна Вікенцьеўна 22 сакавіка папоўнілі спіс «экстрэмістаў».
«Вельмі невялікую колькасьць „чужых“ лістоў за час перабываньня Дзяніса ў СІЗА гарадзенскай вязьніцы яму перадалі. Хоць мы ўласнавоч бачылі вялікую кіпу пасланьняў нашаму ваяру, якія назапасіліся толькі за тры месяцы поўнага блякаваньня перапіскі. Пасьля пераводу Дзяніса ў магілеўскую калёнію і да сёньня, ён не атрымаў ніводнага ліста ад іншых асобаў, толькі ад сваіх сямейнікаў», — напісала яго жонка Вольга Івашына.
Аднак Дзянісу шлюць лісты, паштоўкі і пасылкі. Лісты ад сваякоў даходзяць добра.
У судзе Кастрычніцкага раёна беспрацоўную судзілі за парушэнне часткі 1 пункта 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 25.05.2020, паведамлсяе Telegram-канал «Право имеют».
Гродзенка нібыта атрымала замежную бязвыплатную дапамогу ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на 989,47 рублёў ад «INeedHelpBY». Яна не прызнала віну.
Гродзенку аштрафавалі на 30 базавых велічынь (1200 рублёў) са спагнаннем 989,47 рублёў.
Акаўнт Harodzenski mapper у TikTok экстрэмісцкім прызнаў суд Пухавіцкага раёна 14 сакавіка 2024 года.
Таксама суд Лідскага раёна 13 сакавіка экстрэмісцкімі прызнаў:
Суд Ленінскага раёна Гродна 20 сакавіка прызнаў экстрэмісцкімі:
Судзілі і аштрафавалі за «экстрэмізм» праваслаўнага святара Мікалая Гайдука, клірыка храма ў гонар Сабора ўсіх беларускіх святых. Ён хацеў раскрытыкаваць нацызм, але суддзя не паверыла.
Гродзенскую інтэрнэт-краму «Адметнасць» унеслі ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў. Такое рашэнне прыняла Міністэрства ўнутраных спраў 20 сакавіка 2024 года. Адказнымі за фармаванне палічылі гродзенцаў Сяргея і Вольгу Верамеенкаў.
У Гродзенскім абласным судзе будуць судзіць супрацоўніка фонду «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча. Яго затрымалі разам з кіраўніцтвам фірмы «Маёнтак Падароск» і адпусцілі пад даручальніцтва ў красавіку 2023 года.
У кожным месяцы ёсць дні, калі ў палітзняволеных жанчын дні народзінаў. Як сказаць пра дзень народзінаў у турме? Яго святкуюць? Адзначаюць? Не заўважаюць? А калі тэрмін такі, што турэмных дзён народзінаў будзе не два і нават не тры?
Камінг-аўт гродзенскага блогера і былога палітвязня Вадзіма Ермашука быў гвалтоўным. Сілавікі таемна знялі сэкс Вадзімаці…
Будаўніцтва комплексу "Роял Парк" ідзе на вуліцы Камунальнай, недалёка ад стадыёна "Нёман" і Лядовага палаца.…
Супрацоўнікі агенцтва нерухомасці "Цэнтр жылля" пацікавіліся ў гродзенцаў, у якім раёне тыя не купілі б…
Флігель, які раней быў бібліятэкай Храптовічаў, выставілі на продаж. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце Дзяржаўнага…
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік святкуе 8 студзеня свой Дзень народзін - чыноўніку споўнілася 52…
Старшыня грамадскага аб'яднання "Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз" і кіраўнік кампаніі "Нямнова-Тур" Сяргей Іванавіч Каляда памёр 6…