Яшчэ адну гродзенку судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Палітвязню Дзянісу Івашыну перадаюць лісты толькі ад сваякоў. Гродзенскую краму сувеніраў прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 18 па 24 сакавіка.

Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў

Аб 27 судовых рашэннях за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Гродне, Карэлічах, Ашмянах, Іўі, Навагрудку. Судзілі двух беларусаў з інваліднасцю.

Затрыманні ў Гродне

  • Гродзенца затрымалі за татуіроўку з надпісам па-ўкраінску. Мужчына набіў на спіне фразу «рабів до рая не пускають, воля або смерть». За яе яго затрымалі пасля паведамлення «пільных грамадзян». Хлопец паабяцаў яе звесці.
  • Жыхара Гродна затрымалі за ўдзел у мітынгах у 2020 годзе і каментары. Таксама адзначылі, што ён зарэгістраваны ў «Плане «Перамога».
  • У Гродне затрымалі ўдзельніка пратэстаў. Мужчына вярнуўся ў Беларусь з Польшчы. Яго затрымалі на выхадзе з крамы.
  • Гродзенца затрымалі за каментары ў адрас міліцыі і чыноўнікаў і іх дзяцей. Сілавікі таксама сцвярджаюць, што ён перадаваў звесткі аб трох сем’ях міліцыянтаў.

Новыя палітвязні

Аляксандр Піскуноў з Гродна прызнаны палітзняволеным. Яго прысудзілі да пазбаўлення волі.

Новыя «экстрэмісты»

Чыж Сяргей Алегавіч і Чыж Таццяна Вікенцьеўна 22 сакавіка папоўнілі спіс «экстрэмістаў».

Палітвязню Дзянісу Івашыну перадаюць лісты толькі ад сваякоў

«Вельмі невялікую колькасьць „чужых“ лістоў за час перабываньня Дзяніса ў СІЗА гарадзенскай вязьніцы яму перадалі. Хоць мы ўласнавоч бачылі вялікую кіпу пасланьняў нашаму ваяру, якія назапасіліся толькі за тры месяцы поўнага блякаваньня перапіскі. Пасьля пераводу Дзяніса ў магілеўскую калёнію і да сёньня, ён не атрымаў ніводнага ліста ад іншых асобаў, толькі ад сваіх сямейнікаў», — напісала яго жонка Вольга Івашына.

Аднак Дзянісу шлюць лісты, паштоўкі і пасылкі. Лісты ад сваякоў даходзяць добра.

Дзяніс Івашын. Фота з архіва Вольгі Івашынай
Дзяніс Івашын. Фота з архіва Вольгі Івашынай

Яшчэ адну гродзенку судзілі за атрыманне замежнай дапамогі

У судзе Кастрычніцкага раёна беспрацоўную судзілі за парушэнне часткі 1 пункта 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 25.05.2020, паведамлсяе Telegram-канал «Право имеют».

Гродзенка нібыта атрымала замежную бязвыплатную дапамогу ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на 989,47 рублёў ад «INeedHelpBY». Яна не прызнала віну.

Гродзенку аштрафавалі на 30 базавых велічынь (1200 рублёў) са спагнаннем 989,47 рублёў.

Новая экстрэмісцкая інфармацыя

Акаўнт Harodzenski mapper у TikTok экстрэмісцкім прызнаў суд Пухавіцкага раёна 14 сакавіка 2024 года.

Таксама суд Лідскага раёна 13 сакавіка экстрэмісцкімі прызнаў:

  • Instagram-акаунт «aleh.belarus.z.kieva»,
  • Youtube-канал «Aleh Auchynnikau»,
  • TikTok-акаунт «aleh.belarus.z.kieva».

Суд Ленінскага раёна Гродна 20 сакавіка прызнаў экстрэмісцкімі:

  • старонку ў Instagram «vaukavysk.movananova»,
  • старонку ў Instagram «movananova_viciebsk»,
  • старонку ў Instagram «movananova_mahiliou»,
  • старонку ў Instagram «mova_homiel»,
  • старонку ў Instagram «movananovauro»,
  • старонку ў Instagram «movananova_ryha»,
  • старонку ў Instagram «mova_nanova.abroad»,
  • старонку ў Instagram «mоvananovavilnia»,
  • старонку ў Instagram «movadzietkam»,
  • старонку ў Instagram «mova__nanova»,
  • старонку ў Instagram «mova.mala93ecna»,
  • старонку ў Instagram «movananovabaranavichy»,
  • старонку ў Instagram «movananovabelastok»,
  • старонку ў Instagram «movananovavava»,
  • старонку ў Instagram «mova_nanova_charlotte»,
  • старонку ў Instagram «mova.nanova3graddzie»,
  • старонку ў Instagram «movananova_bydgoszcz».

У Гродне аштрафавалі святара за «экстрэмізм»

Судзілі і аштрафавалі за «экстрэмізм» праваслаўнага святара Мікалая Гайдука, клірыка храма ў гонар Сабора ўсіх беларускіх святых. Ён хацеў раскрытыкаваць нацызм, але суддзя не паверыла.

іерэй Мікалай Гайдук
Мікола Гайдук. Крыніца: orthos.org

Гродзенскую краму сувеніраў прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

Гродзенскую інтэрнэт-краму «Адметнасць» унеслі ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў. Такое рашэнне прыняла Міністэрства ўнутраных спраў 20 сакавіка 2024 года. Адказнымі за фармаванне палічылі гродзенцаў Сяргея і Вольгу Верамеенкаў.

Сяргей і Вольга Верамеенка
Сяргей і Вольга Верамеенка. Фота: Hrodna.life

У Гродне будуць судзіць супрацоўніка фонду «Вяртанне». Ён выйшаў на волю пад даручальніцтва

У Гродзенскім абласным судзе будуць судзіць супрацоўніка фонду «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча. Яго затрымалі разам з кіраўніцтвам фірмы «Маёнтак Падароск» і адпусцілі пад даручальніцтва ў красавіку 2023 года.

Сяргей Макарэвіч.
Сяргей Макарэвіч. Фота героя

Жахлівыя тэрміны, цудоўныя дзяўчаты і любоў да жыцця. Палітвязынкі Беларусі сталі гераінямі календара

У кожным месяцы ёсць дні, калі ў палітзняволеных жанчын дні народзінаў. Як сказаць пра дзень народзінаў у турме? Яго святкуюць? Адзначаюць? Не заўважаюць? А калі тэрмін такі, што турэмных дзён народзінаў будзе не два і нават не тры?

Жнівеньская старонка каляндара палітвязынак прысвечана Галіне Дзербыш з Гродзеншчыны. Яна нарадзілася 5 жніўня і асуджана на 20 гадоў турмы
Галіна Дзербыш у календары