Яшчэ адну гродзенку судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Палітвязню Дзянісу Івашыну перадаюць лісты толькі ад сваякоў. Гродзенскую краму сувеніраў прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 18 па 24 сакавіка.
Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў
Аб 27 судовых рашэннях за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Гродне, Карэлічах, Ашмянах, Іўі, Навагрудку. Судзілі двух беларусаў з інваліднасцю.
Затрыманні ў Гродне
- Гродзенца затрымалі за татуіроўку з надпісам па-ўкраінску. Мужчына набіў на спіне фразу “рабів до рая не пускають, воля або смерть”. За яе яго затрымалі пасля паведамлення “пільных грамадзян”. Хлопец паабяцаў яе звесці.
- Жыхара Гродна затрымалі за ўдзел у мітынгах у 2020 годзе і каментары. Таксама адзначылі, што ён зарэгістраваны ў “Плане “Перамога”.
- У Гродне затрымалі ўдзельніка пратэстаў. Мужчына вярнуўся ў Беларусь з Польшчы. Яго затрымалі на выхадзе з крамы.
- Гродзенца затрымалі за каментары ў адрас міліцыі і чыноўнікаў і іх дзяцей. Сілавікі таксама сцвярджаюць, што ён перадаваў звесткі аб трох сем’ях міліцыянтаў.




Новыя палітвязні
Аляксандр Піскуноў з Гродна прызнаны палітзняволеным. Яго прысудзілі да пазбаўлення волі.
Новыя “экстрэмісты”
Чыж Сяргей Алегавіч і Чыж Таццяна Вікенцьеўна 22 сакавіка папоўнілі спіс “экстрэмістаў”.
Палітвязню Дзянісу Івашыну перадаюць лісты толькі ад сваякоў
“Вельмі невялікую колькасьць “чужых” лістоў за час перабываньня Дзяніса ў СІЗА гарадзенскай вязьніцы яму перадалі. Хоць мы ўласнавоч бачылі вялікую кіпу пасланьняў нашаму ваяру, якія назапасіліся толькі за тры месяцы поўнага блякаваньня перапіскі. Пасьля пераводу Дзяніса ў магілеўскую калёнію і да сёньня, ён не атрымаў ніводнага ліста ад іншых асобаў, толькі ад сваіх сямейнікаў”, – напісала яго жонка Вольга Івашына.
Аднак Дзянісу шлюць лісты, паштоўкі і пасылкі. Лісты ад сваякоў даходзяць добра.

Яшчэ адну гродзенку судзілі за атрыманне замежнай дапамогі
У судзе Кастрычніцкага раёна беспрацоўную судзілі за парушэнне часткі 1 пункта 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 25.05.2020, паведамлсяе Telegram-канал “Право имеют”.
Гродзенка нібыта атрымала замежную бязвыплатную дапамогу ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на 989,47 рублёў ад «INeedHelpBY». Яна не прызнала віну.
Гродзенку аштрафавалі на 30 базавых велічынь (1200 рублёў) са спагнаннем 989,47 рублёў.
Новая экстрэмісцкая інфармацыя
Акаўнт Harodzenski mapper у TikTok экстрэмісцкім прызнаў суд Пухавіцкага раёна 14 сакавіка 2024 года.
Таксама суд Лідскага раёна 13 сакавіка экстрэмісцкімі прызнаў:
- Instagram-акаунт “aleh.belarus.z.kieva”,
- Youtube-канал “Aleh Auchynnikau”,
- TikTok-акаунт “aleh.belarus.z.kieva”.
Суд Ленінскага раёна Гродна 20 сакавіка прызнаў экстрэмісцкімі:
- старонку ў Instagram “vaukavysk.movananova”,
- старонку ў Instagram “movananova_viciebsk”,
- старонку ў Instagram “movananova_mahiliou”,
- старонку ў Instagram “mova_homiel”,
- старонку ў Instagram “movananovauro”,
- старонку ў Instagram “movananova_ryha”,
- старонку ў Instagram “mova_nanova.abroad”,
- старонку ў Instagram “mоvananovavilnia”,
- старонку ў Instagram “movadzietkam”,
- старонку ў Instagram “mova__nanova”,
- старонку ў Instagram “mova.mala93ecna”,
- старонку ў Instagram “movananovabaranavichy”,
- старонку ў Instagram “movananovabelastok”,
- старонку ў Instagram “movananovavava”,
- старонку ў Instagram “mova_nanova_charlotte”,
- старонку ў Instagram “mova.nanova3graddzie”,
- старонку ў Instagram “movananova_bydgoszcz”.
У Гродне аштрафавалі святара за «экстрэмізм»
Судзілі і аштрафавалі за «экстрэмізм» праваслаўнага святара Мікалая Гайдука, клірыка храма ў гонар Сабора ўсіх беларускіх святых. Ён хацеў раскрытыкаваць нацызм, але суддзя не паверыла.

Гродзенскую краму сувеніраў прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
Гродзенскую інтэрнэт-краму «Адметнасць» унеслі ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў. Такое рашэнне прыняла Міністэрства ўнутраных спраў 20 сакавіка 2024 года. Адказнымі за фармаванне палічылі гродзенцаў Сяргея і Вольгу Верамеенкаў.

У Гродне будуць судзіць супрацоўніка фонду «Вяртанне». Ён выйшаў на волю пад даручальніцтва
У Гродзенскім абласным судзе будуць судзіць супрацоўніка фонду «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча. Яго затрымалі разам з кіраўніцтвам фірмы «Маёнтак Падароск» і адпусцілі пад даручальніцтва ў красавіку 2023 года.

Жахлівыя тэрміны, цудоўныя дзяўчаты і любоў да жыцця. Палітвязынкі Беларусі сталі гераінямі календара
У кожным месяцы ёсць дні, калі ў палітзняволеных жанчын дні народзінаў. Як сказаць пра дзень народзінаў у турме? Яго святкуюць? Адзначаюць? Не заўважаюць? А калі тэрмін такі, што турэмных дзён народзінаў будзе не два і нават не тры?



