Больш за 2500 дрэваў і 1600 хмызнякоў плануюць высадзіць у Гродне вясной 2024 года. Высаджваць расліны “Гродназелянбуд” плануе да канца траўня, паведаміў тэлеканал “Гродна Плюс”.

У Гродне плануюць вясновыя пасадкі: высадзяць 2500 дрэваў і 1600 хмызнякоў
Пасадка маладога дрэва супрацоўнікамі Зелянбуда на вуліцы Ажэшкі. Фота: Hrodna.life

На якіх вуліцах запланавалі пасадкі

Азеляняць будуць:

  • праспект Касманаўтаў;
  • вуліцу Курчатава;
  • вуліцу Соламавай;
  • мікрараён Забалаць;
  • мікрараён Фолюш.

Акрамя пасадкі раслін, “ГроднЗелянБуд” плануе заняцца фармоўкай і выдаленнем дрэваў у небяспечным стане. Падчас навядзення парадкаў хочуць прыцягваць гродзенскія прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы, а таксама жыхароў горада.

Чатыры гады таму ў горадзе было больш за 6,5 тыс. дрэў 

Такія ж аб’ёмы азелянення былі ў Гродне вясной 2020 года – як і цяпер, тады планавалі высадзіць 2500 дрэў і 1600 хмызнякоў. Агулам па Гродзенскай вобласці высаджвалі больш за 6500 дрэў і больш за 6300 хмызнякоў.

Штогод праводзяцца таксама кампенсацыйныя пасадкі замест насаджэнняў, якія вырубілі ў час будаўніцтва, рамонтаў і рэканструкцый. У 2023 у якасці кампенсацыі планавалі пасадзіць 1000 дрэваў у Гродне і некалькі тысяч па вобласці.