Навіны

«Авіякампанія Гродна» адсудзіла 764 000 рублёў за самалёт, які разбіўся ў Расіі

Больш за 760 тысяч рублёў павінна атрымаць «Авіякампанія Гродна» за самалёт, які разбіўся ў Расіі ў чэрвені 2022 года. Пра гэта паведаміла Генеральная пракуратура Беларусі.

Іск у суд падавала пракуратура Гродзенскай вобласці. Яна хацела спагнаць шкоду для «Авіякампаніі Гродна» з контрагента з Расіі, якія арандаваў самалёт Ан-30 для камерцыйных перавозак.

Што адбылося з самалётам «Авіякампаніі Гродна»

Самалёт гродзенскай авіякампані Ан-30 22 чэрвеня 2022 года ляцеў па маршруце Якуцк — Аленек. На борце было сем членаў экіпажа і 6,3 тон грузу. Самалёт не прыбыў у пункт прызначэння, бо ў яго скончылася паліва і ён здзейсніў вымушаную пасадку ў лесе.

У выніку яго адшукалі ў 17 км ад аэрапорта Аленек у якуцкай Рэспубліцы Саха. Усе члены экіпажа выжылі, але тры чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні. Самалёт атрымаў тэхнічныя пашкоджанні і аднавіць яго было немагчыма.

Гэты самалёт эксплуатавалі з 1978 года. Яго апошні аператар — навукова вытворчае прадпрыемства «Мир».

Не першы гродзенскі самалёт, які разбіўся ў Расіі

У лістападзе 2021 года грузавы самалёт Ан-12 «Авіякампаніі Гродна» разбіўся пад Іркуцкам. Самалёт перавозіў прадукты, на борце было сем чалавек, сярод іх адзін гродзенец — усе загінулі.

Катастрофа прынесла не толькі чалавечыя страты і страту тэхнікі. Пасля «Авіякампанія Гродна» яшчэ прайграла суд Дарожнай службе Іркуцкай вобласці. Суд прызнаў яе віннай 45,3 тыс. рублёў за дастаўку грузаў і спецтэхнікі да месца крушэння самалёта.

З-за фінансавых праблем кампанія распрадавала самалёты

З-за пазыкаў «Авіякампанія Гродна» распрадавала свае самалёты. У 2020 годзе ў кампаніі было 16 самалётаў: Ан-30, Ан-32, тры Ан-12, а таксама 11 самалётаў Ан-2. У 2023 годзе кампанія прадала ў Расію Ан-32, а таксама тры самалёты Ан-2.

Таксама ў кампаніі былі складанасці з атрыманнем пазыкаў. Напрыклад, кампанія «Пскоўавія», прызнаная банкротам, была вінна гродзенцам 253 тыс. рублёў. Яшчэ «Гродна» былі вінныя грошы некаторыя калгасы.

У студзені 2024 года стала вядома, што авіякампанію рэарганізуюць і далучаць да «Белавія».

Чытайце таксама: 16 суднаў. Якімі самалётамі валодае авіякампанія з Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025