Памяшканні былога кафэ «Кулёк» у парку Жылібера здаюць у арэнду. Пачатковая цана за права заключэння дамовы на тры гады — амаль 766 рублёў.

У арэнду прапануюць дзве пабудовы па адрасе вуліца Ажэшкі, 16. Першая — будынак кафэ плошчай 222,9 кв.м., другая — будынак склада плошчай 361 кв.м.

Што тут было раней

У сакавіку 2023 года на гэтым месцы адкрылі кафэ «Кулёк». Права арэнды памяшкання на тры гады тады выкупіла сетка «Ш&Б», якая належыць бізнесмену Віктару Ларыёнаву. За гэта прадпрымальнік заплаціў 42,3 тыс. рублёў - у 40 разоў больш, чым была пачатковая сума. Новы ўладальнік планаваў нанова «напісаць гісторыю гэтага месца».

Раней у памяшканні з савецкіх часоў і да 2000-х працавала кафэ «Бярозка». Потым там працавалі «Калабкі», якія зачыніліся ў лістападзе 2020 года.

Чытайце таксама: Какие новые заведения появились в Гродно за полгода, а какие закрылись?