Электронны бар'ер на рацэ. Ілюстрацыйнае фота створанае з дапамогай штучнага інтэлекту ruDALL-E
На рэках Буг, Свіслач і Істачанка, якія працякаюць уздоўж польска-беларускай мяжы, пабудуюць электронны бар’ер. Палякі гатовыя выдаткаваць на гэта больш за 364 млн злотых (больш за $ 91,5 млн). Дамову на будаўніцтва падпісалі польскія памежнікі. Бар’ер распрацавалі такім чынам, каб ахапіць усю мяжу з Беларуссю на памежных рэках.
Пабудаваць бар’ер на рацэ Буг плануюць за 12 месяцаў. Агульная яго даўжыня — 172 км. Кантраляваць перашкоду будуць у Цэнтры назірання польскага Прыбужскага пагранічнага атраду ў Хэлме.
Агароджа будзе складацца з:
Бар’ер на Свіслачы і Істачанцы будзе мець працягласць 47 км. Яго будзе кантраляваць Падляскае аддзяленне памежнай службы. Яго за 10 месяцаў павінна пабудаваць кампанія з Ольштына. Там усталююць:
На думку польскіх памежнікаў, электронныя бар’еры дапамогуць выяўляць падзеі, звязаныя з памежнай злачыннасцю. Напрыклад, нэрэгуляваную міграцыю і кантрабанду тавараў. Сістэма дазволіць бесперапынна маніторыць дзяржаўную мяжу, збіраць доказы і прымаць меры па затрыманні парушальнікаў.
Летам 2021 года ўлады Польшчы вырашылі пабудаваць на мяжы з Беларуссю плот. Яго будаўніцтва скончылі летам 2022 года. Яго даўжыня склала больш за 186 км, а вышыня — 2,5 метра.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…