У гродзенскай турме № 1 на Кірава, 1 не хапае кіроўцаў. Іх шукаюць праз сайт Дзяржаўнай службы занятасці з 19 лютага 2024 года.

тюрьма турма
Гродзенская турма. Крыніца: fotokoot, wikimapia.org

На сайце службы занятасці размясцілі дзве вакансіі. Першая — кіроўца грузавога аўтамабіля гаража аддзела тылавога забеспячэння. За адну стаўку яму гатовыя плаціць 900 рублёў (сума без выплаты падатка). Ад кандыдата патрабуецца наяўнасць агульнай сярэдняй адукацыі.

Другая — таксама кіроўца грузавога аўтамабіля. За стаўку кадыдату гатовыя плаціць 1500 рублёў. Але ў гэтай вакансіі больш патрабаванняў. Узрост павінен быць да 28 гадоў, наяўнасць агульнай сярэдняй адукацыі. Таксама вітаецца служба ва Узброеных сілах Беларусі, адсутнасць судзімасці, гатоўнасць да службы ў Аддзяленні ўнутраных спраў па дзелавых і маральных якасцях.

Колькі ў Гродне вакансій

Станам на 1 лютага 2024 года ў Гродзенскай вобласці было 16 тыс. вольных працоўных месцаў. З іх 10,1 тыс. па працоўных прафесіях.

Чытайце таксама: Больш за 3000 заплацяць толькі намесніку галоўнага лекара. Якія вакансіі для медыкаў ёсць у Гродне і вобласці