На продаж выстаўлена база адпачынку “Пышкі”. Яна месціцца ў аднайменным гарадскім лесе, недалёка ад “Кронон Парк Отеля”, на беразе Нёмана. На тэрыторыі базы размяшчаецца парк забаў “Джунглі-парк”, павільён на 70 чалавек і альтанкі.
У склад комплексу на продаж уваходзіць 10 капітальных пабудоў агульнай плошчай 1554 кв. м.





Асноўны будынак – двухпавярховы, цагляны. Акрамя яго, ёсць зактыты драўляны павільён плошчай 124 кв. м на 70 чалавек з камінам, альтанкі, тэнісны корт, мангалы, вяровачны экстрым-парк “Джунглі-парк”. Можна гуляць у лазертаг і пейнтбол.



На ўчастку праведзены камунікацыі – электрычнасць, вада, каналізацыя, газ. Ёсць уласны спуск да Нёмана.

За ўсё гэта хочуць 2 753 830 руб. ($ 850 тыс.). Рэальнаму пакупніку абяцаюць гандаль.
Бонусам прапануюць распрацаваны праект рэканструкцыі, які прадугледжвае круглагоднае выкарыстанне парку забаў «Джунглі парк». Пляцоўка размешчана на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны “Парк “Аўгустоўскі канал” і дае магчымасць стаць рэзідэнтам СЭЗ пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.
Чытайце таксама:



