У Гродне шукаюць 131 лекара-спецыяліста. Ім прапануюць заробак ад 156,5 рублёў за 0,25 стаўкі да 3,1 тысячы за стаўку. Больш за ўсё спецыялістаў шукаюць у Ленінскім раёне – 77 вакансій, у Кастрычніцкім – 54. Hrodna.life паглядзеў, у якія шпіталі патрэбны супрацоўнікі і колькі ім гатовыя плаціць. 

Самыя вялікія заробкі – у скурна-венералагічным дыспансеры

У Гродзенскі абласны клінічны скурна-венералагічны дыспансер шукаюць намесніка галоўнага лекара (па медычнай частцы). Яму гатовыя плаціць 3119 рублёў (без выліку падаткаў). Кандыдат мусіць мець вышэйшую адукацыю, досвед працы ад шасці гадоў, а таксама прайсці ўзгадненне.

У той жа дыспансер шукаюць лекара-дэрматавенеролага (загадчыка паліклінічным аддзяленнем). Як і ў папярэднім выпадку кандыдат павінен мець вышэйшую адукацыю і прайсці ўзгадненне. Досвед працы – не менш за тры гады. Плаціць гатовыя амаль 2562 рублі. 

Больш за 2000 рублёў прапануюць у шпіталі хуткай дапамогі

У Шпіталі хуткай медычнай дапамогі на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў ёсць тры вакансіі з заробкам ад 2000 рублёў. Шукаюць:

Самыя маленькія заробкі – на “АзотСэрвіс”

На ўнітарнае прадпрыемства “АзотСэрвіс” на праспекце Касманаўтаў шукаюць двух лекараў спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на 0,25 стаўкі. Лекару ўльтрагукавой дыягностыкі гатовыя заплаціць 189 рублёў, а лекару-стаматолагу – 156 рублёў.

У Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр на Болдзіна патрабуецца лекар клінічнай лабараторнай дыягностыкі па сумяшчальніцтве на 0,25 стаўкі. Яму гатовыя плаціць 200-250 рублёў. Патрэбны досвед ад васьмі гадоў.

Чытайце таксама: У Гродне і вобласці шукаюць выкладчыкаў і настаўнікаў. Вось якія заробкі прапануюць у сферы адукацыі ў 2024-м

Колькі гатовыя плаціць у вобласці

Агулам у Гродзенскай вобласці шукаюць 455 лекараў-спецыялістаў.  Самы высокі заробак прапануюць у Слоніміскім цэнтральным раённым шпіталі – 3006-3407 рублёў лекару-спецыялісту намесніку галоўнага лекара па медычнай частцы. У Зельвенскім цэнтральным раённым шпіталі – 2581-2656 рублёў лекару-анэстэзіяёлагу-рэаніматолагу (загадчыку) аддзялення анэстэзіялогіі і рэанімацыі.

Самую маленькую стаўку – 0,12 – і заробак – 75,5 рублёў у месяц – прапануюць лекару-педыятару з вышэйшай адукацыяй у Ваўкавыскім раённым Цэнтры карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі.

Глядзіце таксама: У Гродне і вобласці шукаюць выкладчыкаў і настаўнікаў. Вось якія заробкі прапануюць у сферы адукацыі ў 2024-м