Фота ілюстрацыйнае: by24.org
66-гадовага жыхара Навагрудка і бацьку аднаго з палітвязняў судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Мужчына павінен заплаціць штраф у 15 базавых (600 рублёў) і вярнуць атрыманыя прадуктамі 300 рублёў. На ноўтбук, тэлефон, банкаўскія карты і запісныя кнігі мужчыны наклалі арышт. Падобныя суды прайшлі ў Лідзе пасля рэйду па сваяках палітвязняў.
Справу па 24.15 ч. 2 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» разгледзелі ў судзе Навагрудскага раёна 30 студзеня.
У справе гаворыцца, што мужчына звярнуўся да «экстрэмісцкага фармавання», каб атрымаць дапамогу для сына, прызнанага палітвязнем. Ён паказаў прысуд і дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва. У выніку з 2022 года да 23 студзеня 2024 года наваградчанін атрымаў тавара-матэрыяльныя каштоўнасці на 300 рублёў праз інтэрнэт-краму «Еўраопт».
Пры гэтым наваградчанін нібыта «стварыў пагрозу прычынення шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, выяўленую ў публічнай загадзя неправамернай легімітызацыі дзеянняў асоб, якія ўчынілі правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку шляхам надання ім псеўдастатуса „палітвязняў“, незаконным нівеляванні наступстваў прыцягнення да адказнасці».
Па тым жа артыкуле судзілі двух лідчанак — адной з іх прыйдзецца аддаць $ 5,6 тыс. У бліжэйшы час чакаюцца як мінімум два суды за атрыманне замежнай дапамогі.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…