Авіякампанію «Гродна» рэарганізуюць і далучаюць да «Белавія». Рашэнне прыняла 31 студзеня 2024 года Міністэрства транспарту і камунікацыі. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на Адзіным партале фінансавага рынку.
Згодна з гадавой справаздачай, авіякампанія «Гродна» закрыла 2022 год з чыстай стратай 100 тыс. рублёў. За год да гэтага сітуацыя была лепшай — страты кампаніі складалі ўсяго 91 тыс. рублёў.
Летам 2023 года аўдытары з «Аўдытінфарм» меркавалі, што авіякампанія «Гродна» праз недастатковую ліквіднасць можа мець у будучыні праблемы з плацежаздольнасцю і нават з тым, каб працягнуць дзейнасць.
Паводле выдання Office Life, далучэнне да авіякампаніі «Белавія» выглядае, як антыкрызісная мера, якую рэалізуе Міністэрства транспарта і камунікацыі.
З-за пазыкаў авіякампанія «Гродна» распрадавала свае самалёты. У 2020 годзе ў кампаніі было 16 самалётаў: Ан-30, Ан-32, тры Ан-12, а таксама 11 самалётаў Ан-2. У 2023 годзе кампанія прадала ў Расію Ан-32, а таксама тры самалёты Ан-2.
Таксама ў кампаніі былі складанасці з атрыманнем пазыкаў. Напрыклад, кампанія «Пскоўавія», прызнаная банкротам, была вінна гродзенцам 253 тыс. рублёў. Яшчэ «Гродна» былі вінныя грошы некаторыя калгасы.
У лістападзе 2021 года грузавы самалёт Ан-12 авіякампаніі «Гродна» разбіўся пад Іркуцкам. Самалёт перавозіў прадукты, на борце было сем чалавек, сярод іх адзін гродзенец.
Катастрофа прынесла не толькі чалавечыя страты і страту тэхнікі. Пасля авіякампанія «Гродна» яшчэ прайграла суд Дарожнай службе Іркуцкай вобласці. Суд прызнаў яе віннай 45,3 тыс. рублёў за дастаўку грузаў і спецтэхнікі да месца крушэння самалёта.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Авіякампанія Гродна» існавала з 1945 года. Раней яна называлася Гродзенскі аб’яднаны авіяатрад. Кампанія займалася перавозкай грузаў, а таксама хімапрацоўкай палёў.
Але ў 2022 годзе асноўным відам дзейнасці, якая прыносіла выручку, было складаванне і захоўванне грузаў і тавараў, звяртае ўвагу Infotrans Media Belarus. Пры гэтым у сярэдзіне 2010-х ва ўладаў была думка стварыць на базе авіякампаніі «Гродна» другую буйную беларускую авіякампанію для канкурэнцыі з «Белавія». А таксама развіваць аэрапорт Гродна. Гэта меў быць лоўкост. Пры гэтым ужо тады сітуацыя ў авіякампаніі «Гродна» была не найлепшай. У 2013-м кампанія зарабіла чыстымі ўсяго $ 1500, у 2018-м закрыла год са стратамі $ 36 000.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…