Двухпакаёвую кватэру з тэрасай на 20 «квадратаў» можна купіць у Гродне. Прадаўцы таксама ў некалькіх абзацах апісваюць «люксавасць», «дызайнерскасць», «раскошу» кватэры. А на даху ёсць зона адпачынку.

Агульная плошча кватэры — 46,4 м². Яна знаходзіцца на другім паверсе 7-павярхоўкі на Цітова. У спальні - чорная падлога з пазалотай, трохкаляровыя сцены і двухспальны ложак. Таксама з мэблі - столік у колер падлогі. У спальні таксама размясцілі ванну.

Усё вытрымана ў цёплых бэжавых і карычневых танах. Чорна-залатыя таны выкарыстоўвалі таксама ў сумешчаным санвузле і зале. У зале, сумешчаным з кухняй, ёсць абедзенны стол і барная стойка.

У дома ёсць уласны паркінг, станцыя для зарадкі электрамабіляў, work-out пляцоўка, дзіцячы гульнявы комплекс з экалагічна чыстых матэрыялаў, закрытая велапаркоўка, трэнажорка, кладоўка з ралетамі для кожнай кватэры. Дом і прылеглая тэрыторыя знаходзіцца пад кругласуткавым відэаназіраннем.

Недалёка ад дома набярэжная і цэнтр горада.

Кошт — дагаворны.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць двушку ў помніку архітэктуры XIX стагоддзя