Навіны

Каля Каложы збудуюць званіцу. Як яна будзе выглядаць і калі яе адкрыюць?

Званіцу мяркуюць збудаваць у 10 м ад Каложскай царквы, на ўзвышшы. Гэта будзе адкрытая канструкцыя з дуба, на якой умацуюць дзевяць званоў. Накрыюць яе такой самай бляхай, як на Каложы.

Званіца будзе крыжападобнай формы, піша «Звязда» са спасылкай на галоўнага архітэктара інстытута «Гроднаграмадзянпраект» Аляксандра Захарчука. Для сугучнасці з храмам крыж і браму дэкаруюць вітражамі з рознакаляровай пліткай, як на сценах царквы.

Праект званіцы для Каложскай царквы. Крыніца: zviazda.by

Пляцоўка пад званіцу будзе 6 на 9 м. Яе будзе акружаць металічная агароджа вышынёй 1,2 м. Саму пляцоўку і дарожку да яе па адхону выбрукуюць натуральнымі камянямі. Мяркуючы па выяве, вышыня канструкцыі разам з крыжом складзе каля 5 м.

Званіца будзе павернута да сцежкі, каб званар мог бачыць, калі пачынаецца крыжовы ход. На пляцоўцы змогуць размясціцца і наведвальнікі храма.

Працы па распілцы дуба для званіцы ўжо пачалі. Восем з дзевяці званоў прывезлі на тэрыторыю Каложскай царквы ў лістападзе. Іх даставілі з Варонежа (Расія). Некаторыя са званоў ручныя, некаторыя педальныя. Галоўны звон вагой у 1,3 тоны ўжо адліты і хутка будзе дастаўлены ў Гродна.

Званы для Каложы. Крыніца: instagram.com/kalozha

Дзе і якой была званіца Каложы раней?

Меркавана, першапачаткова Каложская царква была збудаваная са званіцай. Яна магла быць убудаваная ў сцяну храма і размешчаная над паўднёва-заходнім вуглом, які абрынуўся ў Нёман ў сярэдзіне ХІХ ст. Гэтую версію даказвае несіметрычнасць галоўнага фасада, пісаў гісторык Андрэй Вашкевіч. Падмурак царквы ў Ваўкавыску, якую адносяць да гродзенскай архітэктурнай школы, быў закладзены з разлікам на такую званіцу.

Ужо пасля абрушэння часткі храма ў Нёман, на малюнках Напалеона Орды і іншых мастакоў, званіцу можна ўбачыць драўлянай і з іншага боку храма, кажа настаяцель Барысаглебскай (Каложскай) царквы Аляксандр Балоннікаў. Двух’ярусная званіца квадратнай формы была ўстаноўлена збоку ад алтара. Менавіта такі варыянт для аднаўлення лічыць больш слушным гісторык і краязнаўца Мечыслаў Супрон. Барочная званіца XVIII ст., на яго думку, гарманічна ўпісвалася б у архітэктурнае атачэнне.

Каложская царква і званіца (злева) на малюнку Напалеона Орды, 1869 г. Крыніца: wikimedia.org

У пачатку ХХ ст. званіца была ўжо зноў перабудаваная і мела форму брамы з двух слупоў, перакрытых невялікім дахам, дзе высока на перакладзіне былі прымацаваныя званы.

У час падрыхтоўкі праекта ў архівах знайшлі звесткі аб тым, што «у горад Гродну ў Барысаглебскі Каложскі манастыр адліты звон у 210 пудоў [3,44 тоны — Hrodna.life]» на звоналіцейным заводзе братоў Усачовых у Расійскай імперыі.

Званіцу прысвецяць… перамозе ў Другой сусветнай вайне

Паводле Балоннікава, будоўлю званіцы вырашылі прысвяціць 80-ці годдзю вызвалення Беларусі. Яе назавуць мемарыяльнай. На самым вялікім звоне зроблены адпаведны надпіс. Званы мусяць упершыню прагучаць у Дзень Перамогі як Дабравест юбілейнай даты і мірнага жыцця беларускага народа, расказаў ён.

Чытайце таксама: Каложы рыхтуюць справаздачу для спіса ЮНЕСКА. Пра ўключэнне кажуць ужо 17 гадоў

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025