Гродзенскі гарвыканкам прапануе перайменаваць частку вуліцы Горкага ў цэнтры Гродна ў гонар мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Перайменаванне можа закрануць адрэзак вуліцы ад плошчы Тызенгаўза да скрыжавання з вуліцамі 17 верасня і Камунальнай.

Частку вуліцы Горкага ў Гродне хочуць перайменаваць. Але спачатку спытаюць ваша меркаванне
Адрэзак вуліцы, які хочуць перайменаваць

У гэтай частцы Горкага на архірэйскім падворку знаходзіцца епархіяльнае щпращленне і дамовая царква Мікалая Цудатворца. Яны былі створаны пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта. На гэтай жа частцы вуліцы праваслаўная гродзенская дыяцэзія плануе ўсталяваць і помнік Філарэту, піша «Гродзенская праўда».

Пытанне аб перайменаванні вуліцы ў Гродне ў гонар мітрапаліта Філарэта разглядалі 16 жніўня на пасяджэнні тапанімічнай камісіі Гродзенскага гарвыканкама. Сярод магчымых варыянтаў таксама былі вуліцы ў новым мікрараёне Грандзічы, у будуецца жылым квартале па вуліцы Магістральнай, у раёне вуліцы Леванабярэжнай каля Нёмана.

Перайменаванне звязана з ранейшым даручэннем Аляксандра Лукашэнкі паставіць мітрапаліту Філарэту помнік у Менску каля Свята-Духава кафедральнага сабора і назваць у яго гонар вуліцы ў Мінску і ў Гродне.

Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) з 1978 2013 год кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой. У 1989 годзе ў сувязі з утварэннем новых дыяцэзій на тэрыторыі Беларускай ССР тытул мітрапаліта Філарэта быў зменены з «Мінскі і Беларускі» на «Мінскі і Гродзенскі», быў прызначаны Патрыяршым экзархам усяе Беларусі.
З 1992 года — мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, свяшчэннаархімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. У 2006 годзе мітрапаліту было прысвоена званне «Герой Беларусі». У студзені 2021 года ён памёр ад каранавіруса.

Прапанову па перайменаванні часткі Горкага вынесуць на грамадскае абмеркаванне. Жыхары горада могуць выказацца ў пісьмовай форме і накіраваць свае заўвагі ў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт (пл. Леніна, 2/1 230 023, г. Гродна), на электронную пошту gorisp@gorod.grodno.by або праз сэрвіс «Электронныя звароткі» на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама grodno.gov.by.

Чытайце таксама: