Польскія візы падаражэюць. Такое рашэнне прыняў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Раней польскія візы былі аднымі з самых танных у Еўрапейскім саюзе.
Сікорскі не ўдакладніў, які кошт візаў атрымаецца ў выніку. Зараз любая шэнгенская візы для грамадзян Беларусі каштуе € 35.
Навошта павышаць цэны на візы
Паводле Сікорскага, танныя візы выклікалі падвышаны попыт ад замоўцаў з Афрыкі ці Азіі і гэта падвысіла нагрузку на польскія консульствы.
Візаў «для айцішнікаў» больш не будзе?
Ад 26 студзеня больш немагчыма падаць дакументы на візу па праграме «Poland. Business Harbour». Гэта праграма першапачаткова была арыентавана на беларускіх ІТ-спецыялістаў, якія маюць сусветную рэпутацыю. «Пакуль гэта былі беларускія ІТ-спецыялісты, праблем не было. Мы не закрытыя для гэтай ідэі, але мы павінны быць упэўнены, што яна ідзе да тых, да каго яна павінна ісці», — сказаў Сікорскі, выданню Wyborcza.pl.
Праграма «Poland. Business Harbour» — гэта комплекс паслугаў, які дазваляў фрылансерам, стартапам, малым, сярэднім, а таксама буйным прадпрыемствам у сферы IT і інавацый аператыўна і без праблемаў патрапіць у Польшчу.
Чытайце таксама: Беларусы больш не змогуць атрымаць польскую візу па праграме «Poland. Business Harbour»
Запісацца на падачу будзе прасцей?
Сікорскі паведаміў, што зараз ідуць перамовы з кампаніямі, якія напісалі праграмнае забеспячэнне электронных чэргаў на польскую візу. Праблему бачаць у тым, што месцы ў чарзе магчыма было перадаць трэцім асобам ці прадаваць. Новая сістэма мае быць персаналізаванай, каб пры патрэбе ад яе можна было адмовіцца, а не перадаваць іншаму чалавеку.
Чаму адбываюцца такія змены
Найперш, нагодаю для зменай стала карупцыйная справа ў польскім МЗС, якая выявілася ў верасні 2023 года. Таксама магло паўплываць і тое, што не ўсе ўдзельнікі праграмы, якія атрымалі візы, насамрэч пераехалі ў Польшчу.
Чытайце таксама: Падацца на польскую візу можа быць яшчэ складаней. МЗС Польшчы скасаваў дамовы з візавымі пасярэднікамі