Каворкінг – месца, куды можна прыйсці з ноўтбукам і папрацаваць – адкрыўся 1 лютага ў шматфункцыянальнай івэнт-прасторы “Тишина” ў Гродне. Для працы там ёсць хуткі інтэрнэт, фліпчарт, прынтар, пакой для перамоваў і гарачыя напоі з печывам.
Кошты і час працы каворкінгу ў “Тишине”
Пакуль каворкінг працуе ў тэставым рэжыме. За актуальнай інфармацыяй аб рэжыме працы можна сачыць у Instagram. Тамака жа ў Direct можна спытаць аб наяўнасці вольных месцаў.
Час працы (па стане на 2 лютага): з 10:00 да 16:00
Цэны:
- 10 BYN – першая гадзіна,
- 5 BYN – ад другой гадзіны,
- 30 BYN – увесь дзень.


Коворкінг (ад англ. co-working – сумесная праца) – офісная прастора, у якой любы жадаючы можа арандаваць адно або некалькі працоўных месцаў.
Што такое івэнт-прастора “Тишина”
Шматфункцыянальная прастора “Тишина” адкрылася ў кастрычніку 2023 года на Вялікай Траецкай, 37 (цокальны паверх, уваход з боку “Жароўні”). Гэты той самы папулярны дворык з кафэ, рэстаранамі і летнімі канцэртамі.
“Мы адкрыты для эксперыментаў і будзем рады дапамагчы вам ажыццявіць ідэю вашага мерапрыемства”, – напісана ў Instagram “Тишины”.
У event-прасторы можна праводзіць канферэнцыі, семінары, выставы, майстар-класы, прэзентацыі, тымбілдынгі, фестывалі і сямейныя святы. У памяшканні ёсць сцэна, праектар, экран, мікрафоны, фліпчарт. Можна забраніраваць “перагаворку”, якая ўмяшчае да 10 чалавек.




Судзячы па пастах і сторыз у “Тишине”, за апошнія месяцы праводзіліся дыскатэкі, выступы stand up-комікаў, выпускныя, конкурсы і аўкцыёны. Таксама ў прасторы арганізуюць кінапрагляды з абмеркаваннем фільмаў.
У прастору можна замовіць ежу і напоі з суседняга бара PODVAL. А на ўласнае мерапрыемства можна прынесці сваё.
Глядзіце таксама: Дзе ў кавярнях Гродна папрацаваць з ноўтбукам. Глядзіце месцы ў цэнтры горада
Што па грошах: цэны ў “Тишине”
Гадзіна арэнды для адукацыйных мерапрыемстваў каштуе 120 BYN – да 30 чалавек, 150 BYN – да 60 чалавек.
За забаўляльныя мерапрыемствы цэннік вышэйшы:
- да 30 чалавек — 150 BYN;
- да 60 чалавек — 200 BYN;
- да 90 чалавек — 250 BYN;
Пры гэтым мінімальны час для браніравання 2 гадзіны. У буднія ёсць зніжка 20%.



