Навіны

Міліцыянт з Ліды, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях у 2020 і жыў у Літве, вярнуўся ў Беларусь (абноўлена)

Былы міліцыянт Аляксандр Маціевіч, які ў 2020 годзе ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць пратэстоўцаў, жыў у Літве і займаўся ўсталёўкай вокнаў. Зараз яны з жонкай «спешна пакінулі Літву». Былы сілавік вярнуўся ў Беларусь.

Былога міліцыянта выкрыла аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL і перадала інфармацыю пра яго дзяржаўным органам Літоўскай Рэспублікі. Пасля гэтага Маціевіч з’ехаў у Беларусь, паведамляе BELPOL.

1 лютага Дэпартамент міграцыі інфармаваў, што Маціевіча пазбавяць часовага віду на жыхарства ў Літве, бо ён не адпавядае ўмовам, якія дзейнічаюць у дачыненні да асоб, якім выдаюць такі дакумент, піша Delfi. Таксама Дэпартамент міграцыі звярнуўся ў Дэпартамент дзяржбяспекі. Калі высветліцца, што Маціевіч уяўляе пагрозу нацбяспецы Літвы, яму забароняць уезд у краіну. Паводле звестак МУС, першы раз былы міліцыянт прыехаў у Літву з Польшчы па нацыянальнай візе іншай краіны ЕС.

Аляксандр Маціевіч. Крыніца: BELPOL

У выпадку Маціевіча не спрацавала звычайная сістэма кантролю, якая не дазваляе атрымліваць візы і ВНЖ людзям, якія ўдзельнічалі ў падаўленні беларускіх пратэстаў. Міністр нацыянальнай абароны Літвы Арвідас Анушаўскас назваў гэта прыкрым.

Хто такі Маціевіч?

33-гадовы ўраджэнец Дзятлава Аляксандр Маціевіч працаваў у органах унутраных спраў з 2010 года. Апошняя пасада, якую ён займаў у структурах, — старэйшы інспектар Інспекцыі па справах непаўнагадовых Лідскага РАУС. Меў званне маёра міліцыі.

У 2020 годзе праходзіў «пацярпелым» па крымінальнай справе, звязанай з пратэстамі. Паводле матэрыялаў справы, дзяўчына ў скверы каля лідскага Фарнага касцёла спрабавала не дазволіць міліцыянтамі затрымаць пратэстуючых. Яна быццам бы збіла двух афіцэраў Лідскага РАУС, у тым ліку сарвала з Маціевіча пагон. Гэта палічылі парушэннем цялеснай недатыкальнасці супрацоўніка органаў. Маціевіч быццам бы адчуў «фізічны боль і пакуты».

Чытайце таксама: Не выратавалі міліцыянта, арыштавалі мікрахвалёўку і затрымалі на мяжы. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Дзевятоўцы з’явіцца новая кавярня

На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…

15 мая 2025

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025