На продаж выставілі былыя памяшканні Гродзенскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгауза. Будынак размешчаны ў самым цэнтры Гродна — на Сацыялістычнай, 17.

Зараз цагляны двухпавярховы будынак пустуе. Ён прымыкае да дзейнага будынка школы мастацтваў на Сацыялістычнай, 19. Абедзьве пабудовы зараз належаць Гродзенскай дзіцячай школе мастацтваў імя Тызенгаўза (плошча Тызенгаўза, 5).

У памяшканнях ёсць усе камунікацыі, акрамя тэлефона. Агульная плошча, выстаўленая на продаж,— 1287,4 кв.м. З іх 150,2 кв.м былі здадзены ў арэнду, але яе тэрмін ужо скончыўся. Па дакументах будынак запісаны як спецыялізаваны для адукацыі і (або) выхавання. Разам з будынкам прадаюць склеп, пляцоўку і дарожку. У цэнтры фасада размешчана арка.

Пачатковую цану і дату аўкцыёну пакуль не апублікавалі.

Будынак узведзены ў канцы XIX стагоддзя ў стылі эклектыкі. У пачатку ХХ стагоддзя, магчыма, тут жыў вольны лекар-практык Шумкоўскі. У 1950-х будынак перайшоў у вячэрнюю школу працоўнай моладзі № 1 (вядома як пазменная школа).

Чытайце таксама: