26 і 27 снежня ў судзе Навагрудскага раёна прайшлі па два суды над медыкамі і супрацоўнікамі медыцынскіх устаноў. Яшчэ двух супрацоўнікаў аштрафавалі цягам месяца. Прычынай сталі «экстрэмісцкія» лагатыпы беларускіх медыя ў Instagram.

У канцы снежня судзілі чатырох супрацоўнікаў «УЗ» — верагодна, гаворка ідзе пра ўстанову аховы здароўя. Судзілі кухара, санітарку і двух медсясцёр.

За распаўсюд лагатыпа рэсурсу Zerkalo.io у Instagram кухара аштрафавалі на 20 базавых велічынь (740 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона. За тое ж медсястра атрымала штраф у 15 базавых велічынь (555 рублёў) з канфіскацыяй.

Санітарку і маці непаўналетняга дзіцяці за лагатып у Instagram аштрафавалі на 15 базавых велічынь (555 рублёў) з канфіскацыяй, яшчэ адну медсястру — на 20 базавых велічынь (740 рублёў) з канфіскацыяй за тры лагатыпы, у тым ліку «nexta_tv».

19 снежня за лагатыпы ў Instagram супрацоўніка УАЗ аштрафавалі на 15 базавых адзінак (555 рублёў) з канфіскацыяй, 15 снежня — медсястру на 20 базавых адзінак (740 рублёў) з канфіскацыяй за распаўсюд лагатыпаў «Белсат» і Zerkalo.io у Instagram. Іх профілі былі адкрытымі.

Чытайце таксама: