На вуліцы Маставой, 31 у Гродне адкрылі караоке-бар “Эхо”. Уладальнікі абяцаюць скарыць гасцей інтэр’ерам, якасным гукам і кухняй.

Караоке-бар Эхо
Караоке-бар “Эхо”. Крыніца: Instagram/echo_grodno

Караоке-бар адкрылі ў снежні 2023 года на месцы ранейшага бара “Гранат”, які мінулым летам змяніў уласнікаў. Ва ўстанове можна не толькі паспяваць, але і паесці – працуе паўнавартасная кухня і бар.

Караоке-бар Эхо
Караоке-бар “Эхо”. Крыніца: Instagram/echo_grodno

Установа працуе: 

аўторак – чацвер, нядзеля: 18:00 – 03:00
пятніца – субота: 18:00 – 06:00

Забраніраваць столік можна па тэлефоне: +375298884447

Што ёсць у меню караоке-бара “Эхо”

У меню бара ёсць халодныя і гарачыя закускі, салаты, паста, мяса, а таксама гарніры і дэсерты. 

Закускі каштуюць ад 15 да 45 рублёў. Напрыклад, карпача з ялавічыны – 22 рублі, дранікі – 20 рублёў, запечаны камамбер з вінаградным фламбэ і мёдам – 22 рублі. Паста карбанара каштуе 21 рубель, а з цялячымі шчочкамі – 24 рублі. 

У цэнтры Гродна адкрыўся яшчэ адзін караоке-бар: там можна і заспяваць, і пад’есці
Страва ў караоке-бары “Эхо”. Крыніца: Instagram/echo_grodno

Мясныя стравы – ад 26 да 34 рублёў. Стэйк з ялавічыны – 32 рублі, курыная грудка – 26 рублёў. 

На дэсерт можна замовіць “Птушынае малако” за 10 рублёў альбо алкагольнае марозіва. “Нейкі торт” прапануюць за 10 рублёў. 

Дзе ў Гродне яшчэ можна заспяваць у караоке

Са снежня 2022 года ў Гродне працуе  караоке-гастрапаб «Место». Ён размяшчаецца на вуліцы Будзёнага, 48 на месцы гастрабара «Артефакт», які закрылі ў канцы 2021 года. 

Таксама ў снежні 2022 года ў Гродне адкрылі караое-бар Glory Hall. Установа пазіцыянуе сябе як незвычайнае спалучэнне рэстарана, бара і караоке.

У пачатку снежня 2023 года ў Гродне адкрылі караоке-клуб Misteria. Ён працуе ў рэстаране Munterra на вуліцы Савецкай, 31 — на месцы былой піцэрыі «Рэтра-піца».

Таксама ў Гродне паспяваць у караоке можна ва ўстановах “БарДо” на вуліцы Студэнцкай,2, “Фанэра” на Перамогі, 32 і “Маэстро” на Савецкай, 9. 

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрыўся новы караоке-клуб — з ежай і кальянамі