Свой бровар павінен быць у кожным горадзе, таму і Гродна не павінен застацца ў баку, перакананыя стваральнікі рэстарана «Госці» ў Гродне. Тут напой будуць варыць на месцы. Адкрыццё плануецца ўжо ў чэрвені. Інтэр'ер будзе выкананы ў стылі, напоўненым духам старой Еўропы, а занаванне дапаможа стварыць камфортныя ўмовы для ўсіх наведвальнікаў.

Для стваральнікаў гэта першы праект бровара, але ў іх ужо ёсць вопыт у рэстаранным бізнэсе, распавёў Hrodna.life арт-дырэктар будучай установы.

 — Вельмі хацелася зрабіць нешта адначасова і ўнікальнае, і аўтэнтычнае для нашага горада. Такі фармат установы ў нейкай ступені прадыктаваны самой аўдыторыяй — Гродна чакаў працягу гісторыі бровара. І мы яе рэалізавалі: першыя і пакуль адзіныя, — распавялі Hrodna.life рэстаратары. Выношвалі ідэю каля года. Столькі ж часу сышло на рэалізацыю з усімі тэхнічнымі нюансамі.

пивоварня Гости в Гродно, ул. Замковая 3
Інтэр'ер бровара «Госці». Фота: прадастаўлена ўладальнікамі

Першапачаткова абсталяванне для бровара планавалася пастаўляць з Чэхіі, але ў выніку стваральнікі сталі супрацоўнічаць з Расіяй. Усё абсталяванне і сыравіна ўжо прайшлі ўзгадненне з МНС і санэпідстанцыяй. Аб’ёмы будуць дазваляць варыць да 12 тон напою ў месяц. Асартымент будзе абнаўляцца: пасля таго, як скончыцца адзін аб’ём, звараць новы. Рэцэптуру і тэхналогію адточваюць запрошаныя расійскія півавары. Працэс стваральнікі паказалі ў Instagram.

Чытайце таксама: На гродненском пивзаводе к 2024 году откроют мини-пивоварню, паб и музей

 — На працягу апошніх гадоў у нашай краіне ўслед за еўрапейскімі праходзіць сапраўдная крафт-рэвалюцыя. У буйных і невялікіх гарадах актыўна з’яўляюцца піўныя пабы і рэстараны. Тлумачэнне — мяняецца светапогляд, — кажуць стваральнікі.

Занаванне і інтэр'ер

Рэстаран вырашылі назваць «Госці». «Простая і зборная назва кажа, што ў нашай установе знойдзецца месца для кожнага: і для кампаніі сяброў, і для адпачынку з блізкімі», — тлумачаць стваральнікі.

пивоварня Гости в Гродно, ул. Замковая 3
Тут знаходзіцца бровар «госці». Фота: прадастаўлена ўладальнікамі

Рэстаран размесціцца на вул. Замкавай, 3. Сам будынак таксама з гісторыяй — у XIX стагоддзі яго ўзводзілі для праваслаўнага братэрства. Памяшканне дзеліцца на некалькі зон, дзе можна арганізаваць і сяброўскія вячоркі, і шумнае свята з жывой музыкай — сцэну ў памяшканні таксама прадугледзелі.

«У інтэр'еры спалучаем матэрыялы, якія не будуць адцягваць ад „тэмы“ піваварства, але стыль і канцэпцыя не будзе спрашчаць ўспрыманне ўстановы да піўнога бара, — патлумачылі стваральнікі Hrodna.life. — Інтэр'ер будзе выкананы ў стылі, напоўненым духам старой Еўропы. Некаторыя элементы дызайну будуць падкрэсліваць аўтэнтычнасьць Гродна: тут знойдзецца месца як грубаму металу, так і цёпламу дрэву».

Да 12 тон у месяц. У Гродне ў чэрвені адкрыюць рэстаран-бровар з уласным крафтам
Визуализации предоставлены владельцами заведения
Да 12 тон у месяц. У Гродне ў чэрвені адкрыюць рэстаран-бровар з уласным крафтам
Визуализации предоставлены владельцами заведения
Да 12 тон у месяц. У Гродне ў чэрвені адкрыюць рэстаран-бровар з уласным крафтам
Визуализации предоставлены владельцами заведения
Да 12 тон у месяц. У Гродне ў чэрвені адкрыюць рэстаран-бровар з уласным крафтам
Визуализации предоставлены владельцами заведения

Некаторыя элементы, якія захаваліся ў інтэр'еры, адаптавалі пад сучасны дызайн. Таксама стваральнікі абяцаюць асвятленне з плаўнай рэгулёўкай інтэнсіўнасці ў цёплай гаме, каб гасцям было камфортна з раніцы і да позняга вечара.

пивоварня Гости в Гродно, ул. Замковая 3
Інтэр'ер бровары «Госці». Фота: прадастаўлена ўладальнікамі

«Зразумелае і смачнае» мяса

У рэстаране абяцаюць стравы «выключна знаёмыя беларусам і найбліжэйшым суседзям»: «зразумелае і смачнае» мяса, шырокі выбар закусак, добры выбар гарачых страў. Дакладны асартымент пакуль не раскрываюць. Пастаўшчыкамі будуць фермеры і фермерскія гаспадаркі, каб натуральнасць і якасць былі найвышэйшымі. «Увесь персанал будзе складацца выключна з дасведчаных супрацоўнікаў, якія дадаткова пройдуць навучанне па спецыфіцы піваварства», — абяцаюць стваральнікі.

пивоварня Гости в Гродно, ул. Замковая 3
Інтэр'ер бровары «Госці». Фота: прадастаўлена ўладальнікамі

Інфармацыю аб ўкладзеных сродках стваральнікі вырашылі не афішаваць. Адкрывацца ў пандэмію і не самы просты для Беларусі час яны не баяцца:

 — Наш праект доўгатэрміновы. Не ацэньваем цікавасць аўдыторыі ў кароткатэрміновай перспектыве, таму звязаныя з вірусам меры засцярогі дадуць свае вынікі і гродзенцы і госці горада змогуць стаць нашымі гасцямі, — перакананыя ў бровары.

Празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць вашаму здароўю

Пішу пра людзей з інваліднасцю, актывістаў, палітыкаў і дабрачыннасць.