Руслан Кулевич. Источник: страница журналиста в Instagram
Журналісту з Гродна Руслану Кулевічу стала вядома яшчэ пра адзін выпадак затрымання за падпіску на яго асабісты Instagram. Раней яго асабістыя сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пасля гэтага да падпісантаў пачалі прыходзіць.
«Учора даведаўся пра чарговага чалавека, якога затрымалі на навагоднія святы. Трымалі ў ізалятары. У 2020 годзе ў мяне было амаль 17 тысяч падпісчыкаў, цяпер 10,5 тыс. Шмат гродзенцаў адпісваецца, бо баіцца. Хто ў эміграцыі і ў бяспецы, падпісвайцеся», — заклікае Руслан у Facebook.
У кастрычніку 2023 года было вядома мінімум пра пяць судоў за падпіскі на сацсеткі Руслана. Адзін з аштрафаваных — святар Андрэй Наздрын, які праз некалькі месяцаў пакінуў Беларусь.
Руслан Кулевіч — журналіст з Гродна, былы аўтар медыя «Твой стыль», які пазней стаў Hrodna.life. Аўтар кніг з успамінамі гродзенцаў аб міжваенным Гродне «Горад адзін, успаміны розныя» і «Гісторыі з гродзенскіх вуліц». Лаўрэат прэміі Ядкоўскага, якую ўручаюць за развіццё краязнаўства і ўклад у вывучэнне і папулярызацыю гісторыі Гродна. Пасля затрымання і збіцця падчас пратэстаў 2020 года з’ехаў за мяжу. Заснавальнік MOST Media.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…