Гістарычныя будынкі на тэрыторыі завода. Фота: Hrodna.life
7 866 150 рубля і 94 капейкі праз эканамічны суд Гродзенскай вобласці спагнала з ААТ «Лідскае піва» Міністэрства культуры. Гэтая сума — адлічэнні за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на ахоўныя зоны з 2019 па 2022 год. На тэрыторыі завода ёсць будынкі, прызнаныя гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
На тэрыторыі ААТ «Лідскае піва» размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «3». У яе склад уваходзяць будынак піваварства з гістарычным тэхналагічным абсталяваннем, будынак леднікоў, дом і фрагмент разліўні. Устаноўлены дзве зоны аховы:
На падставе прадпісання Камітэта дзяржкантролю
Падчас агляду 12 студзеня 2023 зафіксавалі прадпрымальніцкую дзейнасць у ахоўных зонах:
Каля будынка, які мае культурную каштоўнасць, з’явіліся дадатковыя збудаванні. А яшчэ там усталявалі ганкі, вентыляцыі, трубаправоды. Гэта ўсё ўздзейнічае на гістарычныя будынкі, лічыць Мінкульт.
Суд пачаўся 16 кастрычніка 2023 года. Адказчык, «Лідскае піва», не адмаўляў, што вёў прадпрымальніцкую дзейнасць. Але сцвярджаў, што Мінкульт не даказаў уздзеянне гэтай дзейнасці на зоны аховы.
Згодна з законам, за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць і зоны аховы, трэба заплаціць. Пры гэтым ўздзеянне не абавязкова павінна насіць негатыўны характар — пра гэта не сказана ў законе.
Адказчык сцвярджаў, што акт праверкі, які кажа пра ўздзеянне, нельга распаўсюджваць на папярэднія гады. Але суд палічыў, што дадзенае ўздзеянне было з 2019 года.
Паменшыць суму згодна з уласным разлікам у «Лідскага піва» таксама не атрымалася. Згодна з законам, памеры адлічэнняў складаюць для юрыдычных асоб 5% ад прыбытку, атрыманага ў выніку дзейнасці, якая аказала ўздзеянне на ІКТ.
Таму ўзялі разлікі істца — 7 352 592 рублёў. Таксама за несвоечасовыя адлічэнні налічылі пені ў суме 513 558,94 рублёў за перыяд з 11 лютага 2020 года па 2 лістапада 2023 года. А яшчэ «Лідскае піва» заплаціць дзяржпошліну. Адказчык сцвярджаў, што Мінкульт прапусціў тэрмін іскавай даўнасці па патрабаванням аб выплаце адлічэнняў і няўстойкі за 2019 год. Суд з ім не пагадзіўся — заканадаўствам падлік тэрміну іскавай даўнасці звязаны толькі з адной акалічнасцю − з днём, калі асоба даведалася або павінна была даведацца аб парушэнні свайго права.
Таксама «Лідскае піва» паспрабавала запярэчыць, што яны не павінны плаціць, паколькі такі абавязак усталявалі ўказам прэзідэнта, а не Канстытуцыяй або законам. Суд парыраваў, што прэзідэнт падпісвае ўказы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.
Таксама суд не прыняў пазіцыю неназванага доктара юрыдычных навук і заключэнне эксперта, якія казалі аб адсутнасці ўздзеяння прадпрымальніцкай дзейнасці адказчыка на ІКЦ і зоны аховы і адсутнасці ў адказчыка абавязку па выплаце адлічэнняў.
Рашэнне эканамічны суд Гродзенскай вобласці вынес 2 лістапада 2023 года. Яно з’явілася ў банку судовых рашэнняў.
«Лідскае піва» спрабавала аспрэчыць рашэнне суда ў вышэйшай інстанцыі. Апеляцыйная інстанцыя эканамічнага суда Гродзенскай вобласці вырашыла прыняла рашэнне пакінуць скаргу без задавальнення, а рашэнне папярэдняй інстанцыі — без зменаў.
«Лідскае піва» — піваварная кампанія, якая належыць фінскай кампаніі «Olvi». Выпускае 20 відаў піва, уключаючы крафт, а таксама ліманады, сідр, квас і ваду. У 2022 годзе на тэрыторыі завода — у тым самым гістарычным будынку, аб якім дбае Мінкульт — адкрыўся музей піваварства.
Пасля пачатку вайны ва Украіне кампанія Olvi абвясціла аб спыненні экспарту сваіх прадуктаў у Расію і выхадзе з бізнэсу ў Беларусі. Продажы «Лідскага піва» перашкодзіла тое, што прадпрыемства ўнеслі ў спіс актываў, на продаж доляй у якіх замежным уласнікам патрэбны дазвол беларускіх уладаў.
Акрамя іску ад Мінкульта, у пачатку 2023 года ўладальнікі атрымалі штраф ад Камітэта дзяржкантролю Беларусі — 35,8 млн рублёў. Ён роўны гадавы прыбытку прадпрыемства.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…