Павел Салаўёў (злева) у складзе гурта "Папараць"
Аўтар зборніка вершаў «Время играет в нас» Павел Салаўёў найбольш вядомы ў Гродне як адзін з арганізатараў «Зялёнкі» — фестываля бардаўскай песні «Зялёны гран-пры». Але для вядоўцаў літаратурнага падкаста «Гаворыць Гродна» самым дзіўным стала тое, што аўтар гэтай кнігі яшчэ і праграміст.
Ірына і Антон менш здзівіліся, што Павел Салаўёў піша вершы, чым таму, што ён піша яшчэ і камп’ютарныя праграмы. Яно і зразумела. На людзях Паўла часцей можна пабачыць з гітарай ці з іншымі музычнымі інструментамі. А праца праграміста — у асноўным непублічная дзея.
Апроч таго, вядоўцы ўзгадалі, што «цень» Паўла Салаўёва ўжо мільгала ў падкасце. Калі абмяркоўвалі кнігу Дзяніса Трусава «Бовь и мерть в Хротне», экскурсаводка прапаноўвала герою прайсціся па «падвуліцах» горада і пазнаёміцца з яго «падвулічнымі» музыкантамі. Да падобнага праекта «Музыка гродзенскіх вуліц» меў у свой час дачыненне і Павел Салаўёў.
Але гаворка ў дзявятым выпуску літаратурнага сезона «Гаворыць Гродна» пайшла не аб праграмаванні і нават не аб музыцы. Ірына і Антон шукалі ў вершаваных радках кніжкі і паміж радкамі свой любімы горад — Гродна. І знаходзілі!
У лірыцы Салаўёва Гродна хаваецца ў ромбіках брукаванкі - як на цэнтральных вуліцах, і ў «танцы смерці», выява якога ёсць у адным з кляштароў. Гродна на старонках кнігі - гэта горад князёў і каралёў, а таксама месца, дзе прызямліўся Хрыстос. Гродна — гэта горад, па якім каціцца труна на калёсіках і, на калёсіках таксама, — чырвоная рыба, каторая месціць у сабе ўвесь сусвет. І ўезны горад N, што туманам знікае за вагном вагона, калі ты з’язджаеш у невядомае — таксама Гродна.
Падкастары не дужа ўпэўнены, што менавіта гэта хацеў сказаць аўтар, але дакладна гэта тое, што яны хацелі ўбачыць і прачытаць у вершах гарадзенскага паэта.
Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні.
Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» — https://t.me/tetiaIra
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…