Фота: Кацярына Ігнашэвіч, 34mag.net
Дар’я Трайдэн — аўтарка, каторую не зблытаць ні з кім. Яна непаўторна-шчырая і крыштальна-дакладная ў апісанні пачуццяў і рэфлексій сваіх лірычных гераінь. Яе пісьмо — вельмі жаночае: пазнаванне досведу і ўнікальнасць погляду падкупае адразу і трымае да апошняга радка. Пра яе кнігу «Крыштальная ноч» пагаварылі ў літаратурным падкасце «Гаворыць Гродна».
У гэтай кнізе Ірына і Антон не знайшлі наўпроставых узгадак пра Гродна. Магчыма таму, што ўночы, нават калі яна крыштальная, усе гарады і мястэчкі роўныя. І ўжо няма вялікай розніцы, ці ідзе гаворка пра Гродна, ці пра Карэлічы.
Абмяркоўваючы кнігу, падкастары ўзгадалі і гродзенскія сандалі, у якіх вырасла не адно пакаленне дзяцей, і віно, купленае на разліў, якое можна піць на беразе ракі, і стэрэатыпы пра жаночую прыгажость і лета ў вёсцы, і бабулю, у якой пазнаеш сябе.
Забаўка для чытачоў кнігі - знайсці ў кожным апавяданні аскепак крышталю. Бо ён там насамрэч ёсць, Ірына і Антон праверылі.
Яшчэ адна важная рэч пра гэты твор — ён прынёс аўтарцы перамогу ў прэміі «Дэбют» у 2018 годзе.
Адметна, што ў той самы год на «Дэбют» намінаваліся яшчэ два гродзенскія аўтары, якіх ужо абмяркоўвалі ў падкасце «Гаворыць Гродна». Гэта Алесь Кіркевіч са зборнікам «Самурай» і Яўген Аснарэўскі з аповесцю «Трыкутнік караля».
Слухайце пра кнігу гарадзенскай аўтаркі і чытайце кнігу «Крыштальная ноч».
Слухайце таксама: Аснарэўскі супраць «Самурая»: дэбютны зборнік Алеся Кіркевіча абмеркавалі ў літаратурным падкасце «Гаворыць Гродна»
Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста ў сацсетках ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні.
Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» — https://t.me/tetiaIra.
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…