Набыць жывую ялінку да навагодніх святаў можна будзе з 20 па 30 снежня 2023 года. Для продажу дрэваў у Гродне адкрыюць 18 гандлёвых пляцовак, паведаміў Telegram-канал «Пул 4 регион».'

Навагоднія елкавыя базары адкрыюць у Гродне 20 снежня. Дзе яны будуць і якія кошты? (абноўлена)
Елачны рынак. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: kp.ru

Адрасы ёлачных кірмашоў у Гродне:

  • БЛК (каля міні-рынку «Форты»),
  • вул. Вольгі Соламавай каля «Еўраопта»),
  • вул. Болдзіна (каля крамы «Квасоўскі»),
  • вул. Ліможа (аўтастаянка паміж «Алмі» і «Еўраоптам»),
  • вул. Вялікая Альшанка (каля крамы «Санта»),
  • вул. Пралетарская (каля ГЦ «Казарма Маўляў»),
  • гандлёвая пляцоўка «Лясны домік» (рынак «Паўднёвы).

Кошт ёлак ад Гродзенскага лясгаса:

  • да 1 м — 12 рублёў,
  • ад 1 да 2 м — 15 рублёў,
  • ад 2 да 3 м — 24 рубля.

25 і 31 снежня кірмашы працаваць не будуць.

Агулам у Гродзенскай вобласці адкрыюць 150 елачных рынкаў. Яны будуць працаваць з 11:00 да 19:00, але ў графік працы могуць уносіць змены. Дакладны час працы будзе залежаць ад размяшчэння рынка.

За колькі можна будзе купіць елку

У Гродзенскай вобласці дрэвы будуць каштаваць ад 10 рублёў за адзін метр. Таксама можна будзе набыць елкі ў кадках. Прадастаўляць дрэвы на продаж будуць лясныя гаспадаркі Гродзенскай вобласці.

Летась цана ялінкі да метра была — ад 9,50 да 12 рублёў, ад метра да двух — ад 10,5 да 15 рублёў, а ялінкі ад трох да пяці метраў прадавалі ад 23,5 да 30 рублёў. Цана ялінкі ў кадцы ад 0,5 да 1 метра была ад 15 да 22 рублёў.

Чытайце таксама: Амаль 25 км гірляндаў і 12 елак: як упрыгожаць Гродна да Новага года 2024