Да сярэдзіны снежня 2023 года горад упрыгожаць 12 навагодніх елак. На Новым мосце створаць інсталяцыю «Сняжынка», а дрэвы ўпрыгожаць светадыёднымі шарамі. Як будуць упрыгожваць Гродна перад Новым годам, паведаміла «Гродзенская праўда».

Амаль 25 км гірляндаў і 12 елак: як упрыгожаць Гродна да Новага года 2024
Гродна перад Новым годам. Архіўнае фота Hrodna.life

Самыя вялікія навагоднія елкі размясцяць на плошчах Леніна і Савецкай, каля аўтавакзала, а таксама на вуліцах Дзяржынскага, Ліможа і Урублеўскага. У горадзе развесяць гірлянды працягласцю 24,8 км. Пры іх развешванні плануюць выкарыстаць 204 светадыёдных і светадынамічных канструкцыі. 55 з іх — светадыёдныя шары, якія развесяць на дрэвах, у тым ліку, у парку Жылібера.

На Новым мосце па вуліцы Паповіча размясцяць казачную інсталяцыю «Сняжынка». Канцэпцыю іншых упрыгожванняў трымаюць у сакрэце. Вядома, што галоўным элементам дэкарацый будзе сімвал 2024 года — Цмок.

У парку Жылібера выставяць елкі ад прадпрыемстваў

Гродзенскія прадпрыемсты прадставяць дызайнерскія елкі, якія размясцяць у парку Жылібера. У цэнтры рамёстваў «Спадчына» на вуліцы Рэйманта будзе працаваць сядзіба Дзеда Мароза.

Чытайце таксама: Паслухаць Ціханоўскую, патэлефанаваць бацькам, схадзіць у бар. Як гродзенцы за мяжой святкуюць Новы год і Каляды