Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: grodno.in
У Гродне праектуюць новую вуліцу і завулак. Яны з’явяцца ў мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі. Варыянт назваў ужо ёсць, але гараджане яшчэ могуць прапанаваць свой.
Вуліцу гарадскія ўлады жадаюць назваць Калі́навая («Кали́новая» па-руску), а завулак, адпаведна, — Калі́навы («Кали́новый»).
На новых вуліцы і завулку будуць даваць зямельныя ўчасткі пад забудову.
Меркаванні грамадзян наконт назвы новых элементаў дарожнай сеткі Гродна абагульніць і прааналізуе гарадскі Савет дэпутатаў у месячны тэрмін пасля апублікавання прапановы (да 9 снежня). Гэта абумоўлена пунктам 5 артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З «Аб найменні геаграфічных аб’ектаў».
Меркаванні прымаюць у пісьмовай форме на адрас: 230 023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1 (з пазнакай «вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытанні наймення элементаў вулічна-дарожнай сеткі») або на электронную пошту Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў gsd-grodno@mail.grodno.by.
Чытайце таксама:
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…