Навіны

Рэдакцыя Hrodna.life сабрала 10 адзнак на конкурсе рэгіянальнай прэсы

10 публікацый і праектаў рэдакцыі Hrodna.life адзначылі на конкурсе рэгіянальнай прэсы. У гэтым ёсць і ваш удзел — дзякуй, што дзяліліся з намі інфармацыяй у такіх складаных умовах, пакідалі свае каментары і накіроўвалі нас. Парадуйцеся перамозе з намі!

Рэдакцыя сабрала адзнакі ў намінацыях:

  • Грамадска-палітычны матэрыял,
  • Эканоміка,
  • Матэрыял на беларускай мове,
  • Экалогія,
  • Адукацыя,
  • Гісторыя,
  • Партрэт,
  • Відэа.

«Шыкоўна зроблены, шыкоўны візуалізаваны матэрыял. Вельмі добра прааналізавана сітуацыя», «Матэрыял аптымістычны, сцвярджальны, па-журналісцку добры. Гэта падказка, што можна і трэба асвятляць тое, што здзяйсняецца ў Беларусі», «Пазітыўная, класна зробленая праца. Класная праца з графікай і новыя веды», «Актуальная праблема для Беларусі і звышактуальная для Гродна», «Досыць незвычайны фармат», «Хрэстаматыйная праца» — гэта ўсё пра нашы тэксты!

Якія матэрыялы Hrodna.life палічылі найлепшымі

Дзелімся некаторымі матэрыяламі-пераможцамі:

Цыкл ГРОДНА 2023

Цыкл матэрыялаў пра хатні гвалт:

Намінацыя «Эканоміка»: 3000 вакансій ёсць у Гродне. Але супрацоўнікі не могуць працаўладкавацца праз чорныя спісы

Намінацыя «Экалогія»: Як і навошта рабіць горад больш зялёным? Расказваем у падкасце

Намінацыя «Адукацыя»: Жанчынам слова не давалі. Чаму ў школьнай праграме па літаратуры так мала пісьменніц

Намінацыя «Партрэт»: серыя «Пра рак. Гісторыі беларусак«

Намінацыя «Відэаматэрыял»: Гісторыя грамадскага транспарту Гродна за 5 хв

Рэдактары Алексей Шота і Ірына Новік атрымалі спецадзнаку за адвагу, прафесіяналізм і адданасць прафесіі.

_____

Штогадовы конкурс Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы праводзіцца для адзначэння прафесіяналізму журналістаў у рэгіёнах. Яго мэты — адзначыць работы журналістаў і падкрэсліць салідарнасць паміж рознымі выданнямі, якія працавалі і працуюць у выключна складаных умовах.

Сёлета журы не прызначала пераможцаў на першыя, другія ці трэція месцы. Усе пераможцы атрымалі адзнакі аднолькавага ўзроўню.

Чытайце таксама: Міліцыя абвясціла конкурс для журналістаў. Вось якія матэрыялы мог бы адправіць Hrodna.life

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025