Аўтавакзал у Гродне. Фота: Hrodna.life
На гродзенскім аўтавакзале зніклі галасавыя аб’явы па-беларуску. Гэта ў нядзелю 23 кастрычніка заўважыў гродзенец Аляксандр і напісаў пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook. Каб даведацца прычыну, жыхар Гродна пайшоў да адміністрацыі вакзала.
У адміністрацыі яму патлумачылі, што змены звязаныя з тым, што раней аб’явы чытаў жывы чалавек, а цяпер — камп’ютарная праграма, якую даслалі з Мінска.
«І ў нас, маўляў, дзве дзяржаўныя мовы. Пытанні, чаму знікла менавіта беларуская мова і ці яны ўжо збіраюцца цалкам увайсці ў Расею, выклікалі невялікі скандальчык. Пачалі мяне горача пераконваць, што „все говорят по-русскі“ і іншую лабуду», — напісаў Аляксандр.
Гродзенец напісаў кіраўніцтву аўтавакзала скаргу, але не верыць, што гэта будзе мець нейкі эфект.
У каментарыях іншыя карыстальнікі Facebook заўважылі, што гэта выглядае на працяг ранейшай тэндэцыі: сёлета ў Гродне ўжо зніклі стэнды, прысвечаныя Элізе Ажэшцы, а таксама шыльда ў гонар паўстанцаў 1863 года на чыгуначным вакзале.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…