Навіны

Былы яўрэйскі квартал на Вялікай Траецкай могуць пачаць аднаўляць ужо ў 2024

Зруйнаваныя 50 гадоў таму будынкі на Вялікай Траецкай могуць пачаць адбудоўваць ужо вясной 2024 года. Новы аб’ект плануюць пабудаваць паміж сінагогай і медычным цэнтрам «Лодэ» (былы будынак банка БелВЭБ), углыб ад праезжай часткі. Праграму Ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяродзе апублікавалі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Будынак, які плануюць аднавіць, вылучаны чырвоным. Крыніца: grodno.gov.by

Пабудуюць гатэль, якіх у Гродне не хапае

Турыстычны комплекс з гатэлем размесцяць на ўчастку плошчай 17 сотак: у гістарычным цэнтры і ў адначасова ў прыродаахоўных зонах Гараднічанкі і Нёмана.

Плануецца, што гэта будзе двухпавярховы будынак з сутарэннямі і мансардай. На другім і мансардным паверхах размесцяць гасцінічныя нумары. На першым плануюць арганізаваць кафэ на 10 месцаў, выставачную залу, санітарна-гаспадарчыя памяшканні і міні-кацельную на газе.

У сутарэннях размесцяць тэхнічныя і санітарна-гаспадарчыя памяшканні, кафэ на пяць месцаў і выставачную залу.

За будовай будзе сачыць археолаг

Праект будынка ўжо гатовы, зараз яго трэба зацвердзіць у Міністэрстве культуры. Акрамя гэтага, дакумент патрабуе ўзгаднення з Міністэрствам культуры, бо ўчастак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада. Падчас земляных і будаўнічых прац будзе адбывацца нагляд археолага за выкананнем ахоўных мераў.

Будынак, які плануюць аднавіць, вылучаны сінім. Крыніца: grodno.gov.by

У планах гарвыканкама — аднавіць два гістарычныя дамы

Будаваць турыстычны комплекс з гатэлем на Вялікай Траецкай будзе мінская фірма «КаваВенд». Побач, бліжэй праезнай часткі, знаходзіцца іншы ўчастак, дзе таксама будуць аднаўляць гістарычны будынак. Яго выкупіла гродзенская фірма «ТрыаМетСэрвiс». Яна плануе здаваць адноўлены будынак пад офісы, кабінеты і паслугі.

У мінулым, да зносу квартала, паміж будынкамі былі розныя пабудовы, але іх аднаўляць не будуць. Гарвыканкам хоча, каб тэрыторыю ўпарадкавалі і зрабілі на ёй зялёную зону для адпачынку гараджан.

Што тут было раней

Будынак, які будуць аднаўляць, належаў да так званага квартала «Школьны двор». Яўрэйскі квартал пачаў фарміравацца ў 16 ст. каля Вялікай сінагогі. Да першай паловы 19 ст. гэта быў раён хаатычнай драўлянай забудовы паміж вуліцамі Крывой і Школьнай жыдоўскай. З-за высокай шчыльнасці там часта здараліся пажары. Самы моцны пажар адбыўся ў 1837 г. — згарэла некалькі дзясяткаў дамоў. На знішчаным пажарам месцы ў 1838 г. губернскія ўлады вырашылі зрабіць гандлёвую плошчу, якая цягам некалькіх дзесяцігоддзяў так і называлася — «Школьны двор». Затым, прыкладна з 1880-х, яе называлі «Рыбная плошча», а ў міжваенны час — «Мясны рынак».

Цягам стагоддзяў там існавала найбольшая канцэнтрацыя яўрэйскага насельніцтва. Там знаходзілася адразу некалькі малітоўных дамоў, або «школ». Паводле дэтальнага плана развіцця гістарычнага цэнтра Гродна, забудову страчанага квартала плануюць аднавіць да 2025 г.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025