У гандлёва-адміністрацыйным будынку на Гараднічанскай скралі дзве дарагія карціны. Злодзей пакінуў адбітак пальца, па якім яго і знайшлі. Але карцін у яго ўжо не было.
Паведамленне аб крадзяжы паступіла ў Ленінскі РАУС Гродна. На месцы следча-аператыўная група са спецыялістам Гродзенскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз знайшлі след пальца рукі. Ва ўпраўленні Камітэта судзебных экспертыз выявілі, што ён належыць 31-гадоваму гродзенцу. Злодзея знайшлі, і ён прызнаўся ў злачынстве.
Цікавы лёс скрадзеных карцін. Іх знайшлі ў некалькіх кварталах ад месца здарэння. Са слоў мужчыны, ён вырашыў пакінуць карціны на вуліцы, бо пабаяўся адказнасці за зробленае. Тым не менш, Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу супраць злодзея.
Будынак на Гараднічанскай, 23 — помнік архітэктуры ў складзе гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна». Будынак ў стылі эклектыкі 1890 года пабудовы купілі браты Скок у 2010 годзе. Да рэканструкцыі прыступілі толькі ў 2018 годзе, завяршылі працы ў 2020 годзе. Уласнікі ставілі для сябе задачу цалкам захаваць пабудову і паказаць яе аўтэнтычнасць. У асабняку пасля рэстаўрацыі захавалася арыгінальная лесвіца, старая плітка і карнізы. Адноўлены арыгінальныя балконы. Не змяніўся і фасад будынка з ляпнінай. Навуковым кіраўніком рэстаўрацыі аб’екта быў Раман Забела. Дызайнам інтэр'еру займалася Ірына Варкулевіч.
Памяшканні там здаюцца ў доўгатэрміновую арэнду. Сярод арандатараў - крама дызайнерскай мэблі, офіс міжнароднай кампаніі ISSOFT, шоў-рум з дызайнерскай адзеннем. У будынку не раз праходзілі выставы мастацтва.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…