У Гродне ў Каложскім парку вандалы павалілі каменную скульптуру прысвечаную закаханым. Яе ўсталявалі ў 2014 годзе пасля пленэра разьбяроў.

Хто і калі менавіта пашкодзіў скульптуру, невядома. Паваленай яе заўважылі 5 верасня. Аўтар Уладзімір Панцялееў адзначае, што гэта першы акт вандалізму з моманту ўстаноўкі яго працы.

Скульптура прысвечаная закаханым была часткай экспазіцыі пад адкрытым небам у Каложскім парку. Першым аб’ектам тут быў каменны твор майстра «Песня пра Каложу». Ён з’явіўся ў парку летам 2013 года. У гонар дня вызвалення Гродна, 16 ліпеня 2014 года, кампазіцыю дапоўнілі яшчэ 8 аб’ектаў розных аўтараў. Іх рабілі на пленэры разьбяроў па камяні ў вёсцы Пушкары.




Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life