Навіны

Польскія СМІ: у Беларусі ахвотных зрабіць візу ў візавых цэнтрах чакалі з КДБ

Былі сітуацыі, калі людзі прыходзілі забраць польскую візу, а ў візавым цэнтры іх чакалі супрацоўнікі КДБ. Замест паездкі ў Польшчу яны трапілі ў турму, піша польская газета Wyborcza са спасылкай на свайго інфарматара. Падобна на тое, што дадзеныя злівалі самі візавыя цэнтры.

Пасярэднікам у выдачы віз у Беларусі з’яўляюцца візавыя цэнтры, якія належаць буйной індыйскай кампаніі VFS Global. З 2021 года яна стала манапалістам. Магчыма, што VFS Global супрацоўнічае з беларускім рэжымам.

«Тут няма ніякіх выключэнняў. Кожная кампанія па кожным запыце спецслужбаў павінна была падаць увесь набор інфармацыі аб кліентах», — патлумачылі журналістам прадстаўнікі арганізацыі былых беларускіх сілавікоў «Белпол».

VFS Global павінна была перадаваць беларускім спецслужбам падрабязную інфармацыю пра людзей, якія спрабуюць пазбегнуць рэпрэсій пасля пратэстаў, уключна з інфармацыяй аб іх сям'і, і нават адбіткі пальцаў, якія патрабаваліся пры падачы заявак на візу. У офісах пасрэднікаў ставілі пасткі для тых, каго шукалі за ўдзел у пратэстах: там іх чакалі і арыштоўвалі КДБісты, распавёў інфарматар выдання.

Акрамя таго, з 2022 года для рэгістрацыі на візу ўвялі абавязковую ідэнтыфікацыю праз сістэму міжбанкаўскай ідэнтыфікацыі.

У Беларусі дзейнічае «лічбавае гестапа». Гэта Аператыўна-аналітычны цэнтр, праз які праходзяць усе дадзеныя карыстальнікаў, і ён ўлоўлівае інфармацыю пра ворагаў рэжыму. Калі хтосьці падае заяву на візу, службы адразу бяруць яго на прыцэл, распавялі ў «Белпол». Такім жа чынам КДБ атрымлівае інфармацыю пра тое, ці ёсць у заяўніка «карта поляка».

Кампанію-пасрэдніка падазравалі даўно

Пасля выбараў 2020 года і задушаных пратэстаў многія беларусы спрабавалі ўцякаць з краіны ад рэпрэсій. Кантакт з польскім консулам быў практычна немагчымым — тэлефонныя лініі і сайт амбасады ў Мінску былі заблакаваныя. Тых, каму ўдалося абысці гэтую праблему, польскія дыпламаты адпраўляліся ў візавыя цэнтры.

Пры гэтым кампанію-пасярэдніка падазравалі ў супрацоўніцтве са спецслужбамі аўтарытарных дзяржаў цягам многіх гадоў, піша Wyborcza.

Акрамя таго, у пачатку восені ў Польшчы здарыўся «візавы скандал», падчас якога звольнілі намесніка міністра ў справах замежнікаў Пятра Ваўжыка. Яго абвінавацілі ў стварэнні механізму спрошчанага прыцягнення працоўных мігрантаў з прыкладна 20 краін Блізкага Усходу і Азіі ў колькасці да 400 тысяч чалавек у Польшчу праз сакрэтныя інструкцыі для консульстваў і фірмаў-пасярэднікаў — для хуткай выдачы віз людзям у гэтых краінах.

І ў VFS Global, і ў польскім МЗС пытанні газеты Wyborcza аб сітуацыі праігнаравалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025