У Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў раніцай 11 кастрычніка 2023 года прыйшлі сілавікі. Супрацоўнікаў выклікалі на размовы, людзі тэрмінова вычышчалі тэлефоны, паведаміла «Наша Ніва».
Некаторых супрацоўнікаў каледжа выклікалі на размову з сілавікамі ў цывільным да кіраўніцтва ўстановы. У мабільных тэлефонах супрацоўнікаў шукалі «няправільныя» падпіскі. Таксама да сілавікоў выклікалі некаторых студэнтаў каледжа.
Пра сілавікоў хутка даведаліся ва ўсім каледжы
Інфармацыя пра візіт сілавікоў хутка разышлася па ўстанове. Людзі тэрмінова вычышчалі свае тэлефона, выходзілі з чатаў і адпісваліся ад таго, што можа прыцягнуць увагу і выклікаць падазрэнні ў час праверкі.
Чытайце таксама: Сілавікі пачалі крымінальную справу супраць 60 чалавек — за арганізацыю марафону салідарнасці з палітвязнямі