Студэнтку Гродзенскага каледжа гаспадарчага абслугоўвання суд абмежаваў у праве самастойна распараджацца стыпендыяй. Прычына — дзяўчына выдаткоўвала грошы на спіртное і цыгарэты, паведаміла Генеральная пракуратура Беларусі.

Гродзенскую студэнтку пазбавілі права карыстацца стыпендыяй: за што?
Судовае паседжанне ў каледжы гаспадарчага абслугоўвання. Крыніца: prokuratura.gov.by

Судовае разбіральніцтва адбылося на выяздным пасяджэнні ў каледжы. Падчас суда высвятлілася, што непаўнагадовая дзяўчына засталася без апекі бацькоў, таму атрымлівае матэрыяльую дапамогу і іншыя выплаты.

Падставай для звароту пракурора ў суд стала тое, што дзяўчына нерацыяльнальна выдаткоўвае грошы: «набывала на іх алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы, чым наносіла шкоду свайму здароўю». У пракуратуры адзначылі, што студэнтка таксама здзяйсняла адміністрацыйныя правапарушэнні, у тым ліку ў стане алкагольнага ап’янення.

Як зараз дзяўчына будзе карыстацца грашыма

Суд задаволіў патрабаванне пракурора. Дзяўчыне абмежавалі права самайстойна здзяйсняць мелкія гаспадарчыя здзелкі. Атрымліваць заробак, пенсію і іншыя даходы яна зможа толькі са згоды апякуноў.

Чытайце таксама: У Гродне судзяць загадчыка аднаго з аддзяленняў БХМД