Гісторыю рэпрэсій у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы расказалі ў амаль гадзінным відэа на YouTube канале — «Факультет экстремизма». З яго можна даведацца пра звальненні выкладчыкаў і адлічэнні студэнтаў па палітычных матывах ад моманту заснавання ўніверсітэта. Відэа заўважыў Telegram-канал «Право имеют». Hrodna.life паглядзеў яго і вылучыў галоўныя моманты.

Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце
«История репрессий ГрГУ им. Янки Купалы». Скрыншот з відэа.

Аўтары хацелі паказаць, што рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020 годзе, а ледзь не з моманту яго заснавання ў 1944 годзе. Пра гэта яны кажуць у самым пачатку роліка.

Першыя палітычныя справы пачаліся ў 1947 годзе

За ўдзел у «дзейнасці антысавецкага падполля» у 1947 годзе асудзілі двух студэнтаў. У жніўні 1950 года Іосіф Клішэвіч атрымаў 25 гадоў пазбаўлення волі за выказванне аб «стварэнні нацыяналістычнай і буржуазнай беларускай дзяржавы». Такіж тэрмін атрымаў за набыццё «нацыяналістычнай антысавецкай літаратуры» Мікалай Стрэльчык. Антысавецкай літаратурай прызналі кнігі «Беларуская граматыка» і «Беларускі правапіс».

Адна з самых гучных — справа студэнта Уладзіміра Кіселя. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Саюзе барацьбы за незалежнасць Беларусі». Аказалася, што ў пакоі, дзе жыў Уладзімір, жылі два даносчыкі. У 1949 годзе Кісяля арыштавалі. Яго асудзілі на 25 год за «здраду радзіме», «пасрэдны тэрор» і «антысавецкую прапаганду».

У 1957 годзе арыштавалі выкладчыка Браніслава Ржэўскага. Прычынай быў зваро, які ён напісаў у Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі БССР з патрабаваннем спыніць русіфікацыю.

«Гарадзенскі трохкутнік»

У 1960-х у Гродне існавала нефармальная суполка інтэлігенцыі, у якую ўваходзілі пісьменнікі Аляксей Карпюк і Васіль Быкаў ды гісторык Барыс Клейн. Даследчыкі тых часоў пазней пачалі называць гэтую суполку «гарадзенскім трохкутнікам». У 1971 годзе на Барыса Клейна данёс яго калега — гісторык з Гродзенскага ўніверсітэта Барыс Фіх. У 1972 годзе Клейна пазбавілі навуковай ступені кандыдата гістарычных навук і звання дацэнта. Яму забаранілі выкладчыцкую дзейнасць і нідзе не друкавалі. Васілю Быкаву супрацоўнікі КДБ сказалі не падтрымліваць адносінаў з Клейнам.

Збілі і не дазволілі стаць загадчыкам кафедры

Наступным выкладчыкам, які патрапіў пад рэпрэсіі, стаў Міхаіл Ткачоў. У Гродзенскі ўніверсітэт ён прыехаў з Акадэміі навук. У Гродне ён стварыў гісторыка-культурнае таварыства «Паходня», дзе падымаліся не толькі гістарычныя, але палітычная пытанні. У 1988 годзе Ткачоў вылучыўся кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага савета БССР. Неўзабаве пасля гэтага, у час экспедыцыі ў Крычаве, яго збілі невядомыя. Ткачову зрабілі аперацыю па выдаленні гематомы. Падчас выбараў загадчыка кафедры гісторыі БССР Ткачову не дазволілі стаць загадчыкам. Гэтую пасаду заняў Валерый Чарапіца.

Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце
Міхась Ткачоў

«Разгром» гістарычнага факультэта

За актыўную грамадзянскую пазіцыю ў 2011 годзе з факультэта гісторыі звольнілі аспірантку Таццяну Касатую. Пасля выхаду кнігі «Гродназнаўства» ў 2012-м звольнілі выкладчыка Андрэя Чарнякевіча. Пасля ціску з боку кіраўніцтва ўніверсітэта, у знак пратэсту звольніўся Ігар Кузмініч — выкладчык юрыдычнага факультэта. У перыяд з 2012 да 2015 года з гістарычнага факультэта звольнікі: Вячаслава Шведа, Іну Соркіну, Святлану Куль-Сяльверстраву, Генадзя Семянчука. Але аўтары відэа забылі ўзгадаць выкладчыцу Вольгу Сабалеўскую.

Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце
Андрэй Чарнякевіч падчас экскурсіі ў Гродне. Фота: Hrodna.life

Амаль палову відэа аўтары распавядаюць пра рэпрэсіі з боку кіраўніцтва ўніверсітэта супраць студэнтаў і выкладчыкаў пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года. Яны храналагічна ўзгадваюць падзеі восені 2020 года. А таксама разглядаюць кожны выпадак затрымання і адлічэння студэнтаў і звальнення выкладчыкаў.

Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце
Бывшая студентка ГрГУ Варвара Гринюк 29 октября во время одиночного пикета возле университета. Девушку отчислили 14 октября за пропуски. В этот день она легла на операцию, к которой готовилась в течение месяца. Фото: Hrodna.life

Чытайце таксама: