Палітвязень з Гродна Кірыл Шчаглоў скончыў жыццё самагубствам у лютым 2023 года. Ён ужо знаходзіўся на волі. Хлопцу было 19 год, паведамляе dissidentby.
18-гадовы Кірыл Шчаглоў быў асуджаны па артыкуле 368 КК “Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Яго прыгаварылі да паўтара года «хатняй хіміі».

Пазней пакаранне ўзмацнілі і хлопца арыштавалі на тры месяцы. У лістападзе 2022 года яго ўключылі ў “спіс асоб, звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю”.
Чытайце таксама:


