У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў судзілі загадчыка аднаго з аддзяленняў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна.
Суд паводле арт. 19.11 ч. 2 КК “Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць” прайшоў 4 кастрычніка.
Вынік пасяджэння пакуль невядомы.
У той жа дзень судзілі святара Андрэя Наздрына – далі штраф і канфіскавалі тэлефон.



