У кінапрасторы mooon у гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti да адкрыцця рыхтуюць новую кіназалу. Там будуць забаўкі для дзяцей.

У самым вялікім кінатэатры Гродна адкрыюць яшчэ адну залу - такой няма нідзе ў горадзе
Кінапрастора mooon. Фота: Hrodna.life

Чым будзе адметная новая зала?

У новай зале размесцяць канапы і дзіцячыя зоны для гульняў. Там дзеці змогуць гуляць наўпрост падчас кінасеанса.

Падобную залю ў жніўні 2023 года адкрылі ў кінапрасторы mooon у мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтры Palazzo. Там арганізавалі сухі басейн, лабірынт і развіваючыя гульні.

Як даўно mooon працуе ў Гродне

Кінапрастора mooon адкрылі ў ГЗК Triniti ў сакавіку 2021 года. Mooon — пяцізальны кінатэатр сеткі Silver Screen. Гродна — першы абласны горад пасля Мінска, дзе адкрылі такі кінатэатр. У кінапрасторы можна не толькі глядзець фільмы. Там ёсць кафэ, забаўляльныя і гульнявыя зоны, крама з коміксамі, цацкамі і кнігамі, снэк-бар, зоны для фота і адпачынку.

Зараз у mooon адбываецца кінафестываль

Да 8 кастрычніка ў Гродне можна наведаць фестываль кароткаметражнага кіно MANHATTAN SHORT Film Festival. Там можна паглядзець 10 фільмаў з васьмі краінаў на тэму складанасцяў, якія чалавек стварыў сабе сам.

Чытайце таксама: Манхэтанскі кінафестываль зноў у Гродне. Дзе і што паказваюць сёлета?