«Самурай» Алеся Кіркевіча — гэта зборнік апавяданняў, які Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі абмеркавалі ў трэцім эпізодзе літаратурнага сезона падкаста «Гаворыць Гродна». У ім вы даведаецеся, чым літаратурны Гродна Кіркевіча адрозніваецца ад іншых апісанняў нашага горада і што агульнага ў збіранні грыбоў і чытанні кніг. А яшчэ пачуеце, як Яўген Аснарэўскі гаворыць «па-самурайску».
Падкаст можна праслухаць ніжэй або на любой зручнай вам платформе.
З падкаста вы даведаецеся, чаму зборнік апавяданняў спадабаўся цёці Іры і чаму яго цярпець не можа Аснарэўскі. Магчыма, справа ў тым, што Аснарэўскі і Кіркевіч адначасова падаваліся на літаратурную прэмію «Дэбют»?
Сцягнуць сабе кнігу «Самурай» Алеся Кіркевіча ў pdf або epub. Адна з апавяданняў можна прачытаць і наўпрост на Hrodna.life.
Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для адмеркавання — таксама.
Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила». Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Слухайце таксама: