Аповесць пра шпіёнаў, таемныя арганізацыі, сакрэтныя даследаванні, музеі і гістарычныю спадчыну – усё гэта твор гродзенскага даследчыка Сцяпана Стурэйкі “Разрушыцель”. Яго ў новым эпізодзе падкаста “Гаворыць Гродна” абмяркоўваюць Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі. Гэтым разам суаўтары падзяліліся на добрага і злога паліцэйскага ды частуюць слухачоў бочкай дзёгця (Яўген) і дзвюмя бочкамі мёду (Ірына).
Калі любіце Гродна і літаратурныя творы пра гэты горад – слухайце другі эпізод падкаста “Гаворыць Гродна”.
Аповесць “Разрушыцель” упершыню была апублікаваная анлайн на сайце “Твой стыль” у 2013 годзе, пазней публікавалася пад назвай “Разбуральнік” у часопісе ARCHE і ў кнізе “Пасажыры карабля Тэсея”.
Слухайце таксама: “Гаворыць Гродна”. Сезон 2, эпізод 1: «Трыкутнік караля» і якое месца ў ім займае… Януш Паруліс




