Навіны

Гродзенскае котакафэ пераязджае. А вы наогул ведалі пра яго існаванне?

Гродзенскае котакафэ «Коткін дом» не будзе працаваць у кастрычніку 2023 года. Прычына — пераезд на новы адрас, паведамілі ў Instagram установы.

Котакафэ ў Гродне. Крыніца: grodno.in

«Мы закрываемся… Але толькі для таго, каб расчыніць свае дзверы ў новай хатцы для коцікаў», — пішуць арганізатары кафэ. Яны раяць паспець запісацца на наведванне ў верасні, бо ў кастрычніку будуць займацца пераездам і рабіць рамонт у новым памяшканні.

Што за «Коткін дом» і дзе ён размяшчаўся

«Коткін дом» — першае котакафэ ў Гродне. Яго адкрыла сямейная пара Андрэй і Вольга Ластоўскія ў жніўні 2022 года. Уваход у кафэ платны — 12 рублёў. Наведаць «Коткін дом» можна па папярэднім запісе, групамі да пяці чалавек.

Да кастрычніка кафэ размяшчаецца па адрасе Віленская, 6 — у звычайнай кватэры старога будынка. У «Коткін дом» трапляюць коткі, якіх знайшлі на вуліцы альбо перадалі валанцёры.

Котакафэ ў Гродне. Крыніца: grodno.in

Чытайце таксама: Як дапамагчы бяздомным жывёлам і не нашкодзіць сабе?

Першае котакафэ ў свеце адкрылі ў 1998 годзе ў тайванскім горадзе Тайбэй, адтуль мода перайшла ў Японію. Першае котакафэ ў Еўропе адкрылі ў Санкт-Пецярбургу ў 2011 годзе. Вядомае многім гродзенцам котакафэ ў Вільні працуе з 2014 года. Асноўная задума такіх установаў - паглядзець на котак і пагуляць з імі. Котакафэ ў Вільні альбо Беластоку адрозніваюцца ад гродзенскага: там яны працуюць як сапраўдныя кавярні са сваёй кухняй, а ў нас яно нагадвае хутчэй антыкафэ.

У котакафэ ў Гродне праводзяць 1,5-гадзінную экскурсію, у час якой расказваюць пра праект і лёс жывёлаў, якія там жывуць. Таксама можна выпіць гарбаты альбо кавы. Дзяцей на экскурсію пускаюць з 10 гадоў - калі дзіця ўжо навучана адносінам да жывёлаў. «Але калі бацькі вельмі просяць, то ідзем на саступкі», — казала Вольга Ластоўская.

Котакафэ ў Гродне. Крыніца: grodno.in

У катоў ёсць свой уласны пакой

Каты — самастойныя жывёлы, прыходзяць ці сыходзяць калі хочуць. У кафэ для іх арганізавы асобны пакой адпачынку, куды яны могуць сысці.

Чытайце таксама: Дэльфін — не рыба. Ён — кот-палітэмігрант і псіхатэрапеўт. Як гадаванец прайшоў з гаспадарамі ператрусы, суды і пераезды

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025