Гродзенская кавярня Cofishka пераехала на новы адрас. Зараз яна размяшчаецца ў падвале на вуліцы Савецкай, 14 — у памяшканні былой «Альфа-аптэкі».

Кавярня замест аптэкі. Гродзенская Cofishka пераехала на Савецкую - у сутарэнні XIX стагоддзя
Кавярня Cofishka. Крыніца: Instagram установы

Дзе раней была Cofishka

Кавярню Cofishka адкрылі ў верасні 2022 года на Ажэшкі, 35А. На тым месцы раней працавала кавярня Coffee Sound. У траўні 2023 ў Cofishka адкрылі новую залу.

Па новым адрасе на Савецкай кавярня працуе:

  • панядзелак — чацвер, нядзеля: з 9:00 да 22:00
  • пятніца — субота: з 9:00 да 23:00
Кавярня замест аптэкі. Гродзенская Cofishka пераехала на Савецкую - у сутарэнні XIX стагоддзя
Кавярня Cofishka. Крыніца: Instagram установы

Выпіць кавы ў сутарэннях XIX стагоддзя

Зараз кавярня размяшчаецца ў сутарэннях будынка на Савецкай, 14. У XVI стагодззі на гэтым месцы пабудавалі касцёл і шпіталь Святога Духа на фундуш каралевы Боны Сфорцы. Пазней у будынку размяшчаліся гатэль «Славянскі», гатэль «Гандлёвы», нямецкі вайсковы пансіянат «Стары сябра», а таксама выканкам Ленінскага раёна Гродна.

Кавярня Cofishka. Крыніца: Instagram установы

Будынак неаднаразова перабудоўвалі. Паводле гродзенскага гісторыка Мечыслава Супрона, падвалу, у якім размясцілася кавярня, больш за 100 гадоў. Больш за 15 гадоў там размяшчалася аптэка.

Чытайце таксама: Кавафестываль Pro Coffee пройдзе ў Гродне восенню: удзельнічае 10 папулярных кавярняў